default_mobilelogo















Объявления

Открытие аудитории В.М. Никитевича

26 CЕНТЯБРЯ 2025 ГОДА НА ФИЛОЛОГИЧЕСКОМ ФАКУЛЬТЕТЕ СОСТОИТСЯ ТОРЖЕСТВЕННОЕ МЕРОПРИЯТИЕ, ПОСВЯЩЕННОЕ ОТКРЫТИЮ АУДИТОРИИ ИМЕНИ ПРОФЕССОРА ВАСИЛИЯ МИХАЙЛОВИЧА НИКИТЕВИЧА. В рамках мероприятия состоятся церемония…

Подробнее...

Собрание первокурсников 2025

Вниманию первокурсников!  Организационное собрание состоится 29 августа 2025 года в 9.00 в актовом зале по адресу Ленина,…

Подробнее...

Лишь слову (белорусский язык)

Віншуем пераможцаў творчага конкурса «Лишь Слову жизнь…

Подробнее...

ИТОГИ КОНКУРСА "ЛИШЬ СЛОВУ ЖИЗНЬ ДАНА..."-2025

Подведены итоги конкурса «Лишь Слову жизнь…

Подробнее...

СЕМИНАР 30.04.2025

30.04.2025 г. (среда) в 11.40 в ауд. 5 (ул. Ленина, 32) состоится заседание научного семинара «Актуальные проблемы романо-германского и славянского…

Подробнее...

КОНФЕРЕНЦИЯ "НАУКА-2025"

8 апреля состоится студенческая научная конференция "Наука-2025". Программу конференции смотрите…

Подробнее...

Новости

26 сентября в главном корпусе Гродненского государственного университета имени Янки Купалы состоялось…

Подробнее...

Предлагаем вашему вниманию электронные сборники переводов поэзии «Вдохновение-2025» (Часть I) и «Inspiration-2025»…

Подробнее...

Выкладчыкі кафедры беларускай філалогіі прынялі ўдзел  у свяце беларускага…

Подробнее...
17 мая 2016 года на філалагічным факультэце прайшоў метадычны практыка-арыентаваны семінар «НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧАЯ ПРАЦА Ў ШКОЛЕ НА СУЧАСНЫМ ЭТАПЕ» з настаўнікамі школ Ленінскага раёна г.Гродна.
Названы семінар «НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧАЯ ПРАЦА Ў ШКОЛЕ НА СУЧАСНЫМ ЭТАПЕ» прайшоў у межах пастаянна дзейнага семінара «Малады настаўнік: праблемы, пошукі і здабыткі», які быў створаны пры кафедры беларускага і супастаўляльнага мовазнаўства пад навуковым кіраўніцтвам к.п.н., дацэнта Н.Э. Шандроха. Мэтай семінара ў аспекце рэалізацыі практыка-арыентаванага навучання з’явілася аказанне метадычнай дапамогі настаўнікам агульнаадукацыйных школ па арганізацыі эфектыўнай навукова-даследчай працы вучняў па беларускай мове і літаратуры.
На семінары прысутнічалі і прынялі актыўны ўдзел дацэнты кафедры беларускага і супастаўляльнага мовазнаўства, кафедры беларускай літаратуры, метадыст вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна А.М. Сяўрук і настаўнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Ленінскага раёна г.Гродна. З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуліся дэкан філалагічнага факультэта І.С. Лісоўская і загадчык кафедры беларускага і супастаўляльнага мовазнаўства А.С. Садоўская.
Навуковы кіраўнік семінара, к.п.н., дацэнт Н.Э. Шандроха акцэнтавала ўвагу на актуальнасці навукова-даследчай працы ў сучаснай школе, асабліва ў рэчышчы рэалізацыі практыка-арыентаванага навучання ў ВНУ. У прыватнасці, была звернута ўвага на метадалогію і методыку школьнага навуковага даследавання, а таксама дадзены метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі навукова-даследчай працы ў школе.
Згодна з праграмай семінара вопытам працы па школьным навуковым даследаванні падзялілася настаўнік ДУА «Сярэдняя школа № 26 г.Гродна» Л.Я. Балабушка. Практычным абгрунтаваннем вопыту працы стаў майстар-клас вуснага выступлення самых юных даследчыкаў, вучняў 5-га класа названай школы.
Да творчага абмеркавання пытанняў па заяўленай тэме семінара ў фармаце сумеснага дыялогу актыўна далучыліся д.ф.н., прафесар А.М. Даніловіч, к.ф.н., дацэнт С.Г. Ляскевіч, загадчык кафедры беларускай літаратуры, к.ф.н., дацэнт А.Э. Сабуць, заслужаны настаўнік Беларусі, дацэнт А.В. Руцкая, к.ф.н., дацэнт П.І. Маляўка, к.ф.н., дацэнт Р.К. Казлоўскі і іншыя.
Думаецца, што такое цеснае супрацоўніцтва са школай дазволіць настаўнікам пераарыентаваць падрыхтоўку з засваення ведаў і фарміравання ўменняў менавіта на дзейнасныя характарыстыкі будучай прафесіі, што асабліва запатрабавана на сучасным этапе адукацыі.






Местоположение Yandex

Полезные ссылки