НА СВЯЦЕ СЛОВА
6 і 7 верасня 2025 у цёплы пагодні дзень у чарговы раз Беларусь адсвяткавала традыцыйны Дзень беларускага пісьменства, які прымала наша гасцінная гродзенская зямля. Месцам правядзення свята быў адзін са старыжытнейшых гарадоў Беларусі г.Ліда.
Свята, як заўсёды, вызначалася духоўна-творчым настроем, нацыянальным каларытам, яркасцю і вабнасцю прадстаўленых пляцовак, што належылі розным рэгіёнам Беларусі.
У свяце беларускага пісьменства прымала Гродзенскае аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі. На творчай пляцоўцы, прадстаўленай гэта арганізацыі, гучалі вершы, проза, гумарэскі, збіраючы каля сябе аматараў прыгожа слова і проста цікаўных. Удзел у свяце беларускага пісьменства прынялі ўдзел выкладчыкі філалагічнага факультэта Сабуць А.Э. і Тарасава С.М., дацэнты кафедры беларускай філалогіі. Слухачы прыхільна ацанілі публічыстычнае слова і паэтычныя творы, якія прадставілі ўдзельнікі мерапрыемства.
Атмасфера свята спрыяла творчым зносінам, паэтычным ураджанням, узнёсламу настрою, які панаваў у гэтыя дні.