Паважаныя школьнікі!
Кафедра беларускай філалогіі паведамляе, што ў маі 2021 года заканчвае сваю працу “Школа беларускага філолага”, навучанне ў якой прайшлі 15 вучняў 9-10 класаў устаноў адукацыі г.Гродна і Гродзенскай вобласці.
Усе слухачы школы атрымаюць сертыфікаты аб яе заканчэнні.
Увага!!!
Кіраўніцтва “Школы беларускага філолага” інфармуе аб пачатку набору слухачоў на наступны 2021/2022 навучальны год.
Выкладчыкі кафедры праводзяць заняткі па мове і літаратуры, закранаючы праблемныя пытанні, якія актуальныя для ўступных іспытаў на спецыяльнасць “Беларуская філалогія” ці для выканання заданняў па ЦТ па прадмеце “Беларуская мова”.
Заняткі для ўсіх катэгорый школьнікаў бясплатныя. Вучоба праводзіцца два разы на месяц у суботні дзень.
Будзем шчыра рады бачыць аматараў беларускай філалогіі ў сценах нашага ўніверсітэта!
Сардэчна запрашаем!