default_mobilelogo






УА "ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ"
 
Філалагічны факультэт
 
Кафедра беларускай філалогіі
 
ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ
 
Шчыра запрашаем прыняць удзел
у алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры
“ФІЛАЛАГІЧНЫ КАЛЕЙДАСКОП”
 
Тэрміны правядзення: 05 красавіка - 30 красавіка 2021 года.
Формы правядзення:  завочная з выкарыстаннем дыстанцыйных тэхналогій, вочная.
 
         Мэта алімпіяды:
- выяўленне і развіццё ў вучняў творчых здольнасцей і цікавасці да беларускай мовы і літаратуры;
- стварэнне неабходных умоў для падтрымкі адораных вучняў;
- рэалізацыя праектнага падыходу ў адукацыйным працэсе;
- прапаганда філалагічных ведаў.
 
        Удзел у алімпіядзе бясплатны, па выніках выдаюцца дыпломы пераможцаў і сертыфікаты ўсім удзельнікам. Да ўдзелу запрашаюцца вучні 9-11 класаў і навучэнцы каледжаў. Рабочай мовай алімпіяды з'яўляецца беларуская.
Пераможцы алімпіяды пры паступленні ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ў 2021 годзе на спецыяльнасці «Беларуская філалогія» будуць мець пераважнае права на залічэнне пры роўнай агульнай колькасці набраных балаў у адпаведнасці з парадкам прыёму асоб для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені ва ўстанову адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» на 2021 год.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў ажыццяўляецца праз падачу заяўкі (форма прыкладаецца ніжэй), у якой указваецца:
  • прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка;
  • школа, клас, адрас школы;
  • адрас жыхарства;
  • электронны адрас паштовай скрыні;
  • мабільны тэлефон;
  • прозвішча, імя, імя па бацьку настаўніка беларускай мовы і літаратуры;
Заяўка і выкананая праца дасылаюцца на электронны адрас: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
1 этап – завочны    (05 красавіка па 19 красавіка 2021 года).
Заданне на першы этап: Стварыць мастацкі тэкст у любой малой эпічнай форме на тэму “Прыход вясны”, выкарыстаўшы абавязкова наступныя словы:
Раніца, сонца, вецер, прымаразак, птушка
Лёгкі, зімовы, каляровы, вясёлкавы, серабрысты
Грэць, прылятаць, красавацца, успыхваць, варушыць
Гулка, светла, зычна, штогод, насуперак
Кожны, самы, наш, той, гэты.
Аб’ём тэксту не больш за 2500 друкаваных знакаў з прабеламі.
 Афармленне: тытульны ліст з указаннем школы і поўнага імя аўтара, тэкст работы, надрукаваны праз 1,5 інтэрвалы шрыфтам Times New Roman 14.
Крытэрыі ацэнкі: адпаведнасць тэме, змястоўнасць, кампазіцыйная стройнасць, стылістычная карэктнасць, граматнасць (Усяго 10 балаў).
2 этап - вочны       (23-24 красавіка 2021 года).
Складаецца з 2 выпрабаванняў:
  • комплексная работа па беларускай мове і літаратуры;
  • выразнае чытанне верша на памяць. Тэматычны напрамак – “У вянок Максіму Багдановічу”.
Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў
      Пераможцы і прызёры алімпіяды вызначаюцца журы па выніках праходжання двух этапаў.
 

Тэрміны

Мерапрыемствы

да 04.04.2021 г.

Падача заявак на ўдзел

да19.04.2021 г.

Адпраўка мастацкага тэксту

да 21.04.2021 г.

Падвядзенне вынікаў завочнага тура

23-24.04.2021 г.

Вочны тур алімпіяды

30.04.2021 г.

Узнагароджанне пераможцаў і ўдзельнікаў

 
 
Кантакты
           Рэспубліка Беларусь, г. Гродна, вул. Леніна, 32, к. 19, 24
Кафедра беларускай філалогіі, філалагічны факультэт ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы».
тел.: +375(15) 262-60-51; +375297822379 ; +375295827661, (Viber)
           E-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
 
 
ЗАЯЎКА НА ЎДЗЕЛ
у алімпіядзе па спецыяльнасці “Беларуская філалогія”
“ФІЛАЛАГІЧНЫ КАЛЕЙДАСКОП”

Імя і прозвішча ўдзельніка

 

Паштовы адрас удзельніка

 

Тэлефон

 

E-mail  для рассылкі матэрыялаў

 

Клас

 

Навучальная ўстанова, якую прадстаўляе ўдзельнік

 

Прозвішча, імя, імя па бацьку настаўніка беларускай мовы і літаратуры