Шаноўныя вучні выпускных 11-х класаў
сярэдніх агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій!
Кафедра беларускай філалогіі УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы»
ІНФАРМУЕ:
КАЛІ ВЫ МАЕЦЕ НАМЕР ПАГЛЫБІЦЬ СВАЕ ВЕДЫ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ, А ТАКСАМА ПЛАНУЕЦЕ ПАСТУПАЦЬ НА СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “БЕЛАРУСКАЯ ФІЛАЛОГІЯ” НАШАГА ЎНІВЕРСІТЭТА, ЗАПРАШАЕМ НАВЕДВАЦЬ
ШКОЛУ БЕЛАРУСКАГА ФІЛОЛАГА
ГЭТА ДАСЦЬ МАГЧЫМАСЦЬ:
- удасканаліць моўную, літаратурную і культурную кампетэнцыі;
- атрымаць кансультацыі па беларускай мове і літаратуры да ўступных экзаменаў;
- папрацаваць з тэстамі па беларускай мове і многае іншае.
Арганізатар Школы беларускага філолага – кафедра беларускай філалогіі філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.
Кіраўнік Школы беларускага філолага – Шандроха Нона Эдмундаўна,
кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры беларускай філалогіі
(х.т. 441755, маб. +375295860088 (МТС), кафедральны 770964).
Навучанне ў ШБФ бясплатнае. Тэрмін навучання з 5 снежня 2020 г. па 29 мая 2021 г.
У канцы навучальнага года вучням пры ўмове рэгулярнага наведвання імі заняткаў выдаецца сертыфікат аб заканчэнні Школы беларускага філолага.
Заняткі ў ШБФ будуць праходзіць 2 разы ў месяц па суботах з 10 да 13 гадзін па адрасе:
г. Гродна, вул. Леніна, 32, аўд. № 5.
Арганізацыйны сход, прафарыентацыйнае мерапрыемства і першыя заняткі запланаваны на 5 снежня (субота) бягучага года ў 10.00 па адрасе г.Гродна, вул. Леніна, 32, аўд. 3.
Форма правядзення (аўдыторная або дыстанцыйная (інтэрактыўная платформа ZOOM)) заняткаў будзе паведамляцца праз створаную групу ШБФ ў Вайберы.
Для паступлення ў ШБФ вучням трэба да 1 снежня запоўніць заяўку, у якой вучань указвае
Прозвішча, імя, імя па бацьку |
|
Месца вучобы і адрас школы |
|
Клас |
|
Дамашні адрас (+ індэкс) |
|
Мабільны і хатні тэлефон |
|
|
|
Заяўкі падаюцца на электронную пошту кіраўніка Школы беларускага філолага
ПЛАН РАБОТЫ ШКОЛЫ БЕЛАРУСКАГА ФІЛОЛАГА
(Беларуская мова і літаратура) на 2020-2021 навучальны год
Дата |
Тэма заняткаў |
Выкладчык |
05.12.2020 г. |
Арганізацыйны сход і адкрыццё Школы беларускага філолага. Кансультацыя па тэстах да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове. Метадычныя парады па падрыхтоўцы да ЦТ па беларускай мове. Маўленне і тэкст. Асноўныя віды, формы, тыпы і жанры маўлення. Культура беларускага маўлення. Функцыянальныя стылі маўлення і іх моўныя асаблівасці. |
загадчык кафедры беларускай філалогіі, к.ф.н., дацэнт Садоўская Алена Станіславаўна, кіраўнік Школы беларускага філолага, к.п.н., дацэнт Шандроха Нона Эдмундаўна |
19.12.2020 г. |
Літаратура эпохі Сярэднявечча і Адраджэння. Літаратура барока, класіцызму і Асветніцтва. |
к.ф.н., дацэнт Казлоўскі Руслан Канстанцінавіч |
09.01.2021 г. |
Новая беларуская літаратура ХІХ ст. Рамантызм як вядучы літаратурны напрамак. Літаратура сентыменталізму і рэалізму. Творчасць Я.Баршчэўскага, В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча і інш. |
к.ф.н., дацэнт Аляшкевіч Таццяна Анатольеўна |
23.01.2021 г. |
Беларуская класічная літаратура пачатку ХХ стагоддзя (Творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, Цёткі, З.Бядулі, А.Гаруна, М.Гарэцкага і інш.).
|
к.ф.н., дацэнт Сабуць Аліна Эдмундаўна
|
13.02.2021 г. |
Беларуская літаратура першай трэці ХХ стагоддзя і перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Беларуская літаратура перыяду 1966 – 1985 гадоў (І.Шамякін, В.Быкаў, М.Стральцоў, Н.Гілевіч, І.Чыгрынаў, І.Навуменка, Р.Барадулін, Я.Янішчыц). |
ст. выкладчык Тарасава Святлана Мікалаеўна
|
27.02.2021 г. |
Літаратурны працэс у Беларусі на сучасным этапе. Разнастайнасць творчых індывідуальнасцей у сучаснай паэзіі, пошукі і наватарства. Тэматыка і сацыяльна-філасофская праблематыка сучаснай прозы. Асэнсаванне пісьменнікамі стасункаў асобы і грамадства, повязі часоў. Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці беларускай драматургіі на сучасным этапе. |
ст. выкладчык Тарасава Святлана Мікалаеўна
|
13.03.2021 г. |
Кансультацыя па тэстах да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове. Фанетыка і арфаэпія. Арфаграфія. Правапіс вялікай і малой літар. Правілы напісання слоў разам, праз злучок і асобна. Абрэвіятуры і графічныя скарачэнні. |
к.ф.н., дацэнт Сіплівеня Жанна Сямёнаўна |
27.03.2021 г. |
Кансультацыя па тэстах да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне. Асноўныя спосабы ўтварэння слоў. Лексікалогія. Фразеалагізмы, іх значэнне і ўжыванне. Беларускія прыказкі і прымаўкі. |
к.ф.н., дацэнт Хлусевіч Ірына Міхайлаўна |
10.04.2021 г. |
Кансультацыя па тэстах да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове. Марфалогія. Іменныя (назоўнік, прыметнік, лічэбнік і займеннік) і службовыя часціны мовы, іх лексіка-граматычныя катэгорыі, асаблівасці ўжывання і правапіс. |
к.ф.н., дацэнт Якалцэвіч Марыя Антонаўна |
24.04.2021 г. |
Кансультацыя па тэстах да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове. Словазлучэнне. Просты ўскладнены сказ і яго пунктуацыя. Аднасастаўныя і двухсастаўныя сказы. Складаны сказ і яго віды. Пунктуацыя ў складаных сказах. |
к.ф.н., дацэнт Маршэўская Валянціна Васільеўна |
15.05.2021 г. |
Кансультацыя па тэстах да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове. Папулярныя памылкі пры выкананні тэстаў па ўсіх раздзелах школьнага курса беларускай мовы. |
к.ф.н., дацэнт Варановіч Валерый Леанідавіч
|
29.05.2021 г. |
Падвядзенне вынікаў працы Школы беларускага філолага. Уручэнне сертыфікатаў аб заканчэнні Школы беларускага філолага. |
загадчык кафедры беларускай філалогіі, к.ф.н., дацэнт Садоўская Алена Станіславаўна, кіраўнік Школы беларускага філолага, к.п.н., дацэнт Шандроха Нона Эдмундаўна |