default_mobilelogo


















Экскурсія у Пакроўскі сабор распачала шэраг мерапрыемстваў філалагічнага факультэта, прысвечаных Дню славянскага пісьменства і культуры.
3 мая айцец Вячаслаў прывітаў гасцей словамі «Хрыстос Уваскрос!» на трох мовах (беларускай, рускай і грэчаскай). Першакурснікі мелі ўнікальную магчымасць даведацца пра гісторыю храма, святыні, якія ў ім захоўваюцца, пазнаёміцца з асаблівасцямі праваслаўнага богаслужэння, задаць пытанне святару.
У кафедральным саборы ёсць і ікона святых Мяфодзія і Кірыла, якія ўшаноўваюцца як роўнаапостальныя. Студэнты не толькі слухалі гісторыі пра царкву і абразы, але і змаглі памаліцца, звярнуцца да Святых са сваімі просьбамі і жаданнямі.
Айцец Вячаслаў паказаў, дзе размяшчаецца і як выглядае месца для хора, - клірас. Затым студэнты падняліся па вузкай лесвіцы на званіцу і кожны меў магчымасць пабыць на месцы званара і прайграць мелодыю званоў, якую часта можна пачуць у цэнтры горада.
Арганізатарамі экскурсіі традыцыйна выступілі дацэнт Ляскевіч С.Г.,  дацэнт Сіплівеня Ж.С.  і старшы выкладчык Мохань А.М.