4 лістапада 2016 года прайшоў метадычны практыка-арыентаваны семінар «НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧАЯ ПРАЦА Ў ШКОЛЕ НА СУЧАСНЫМ ЭТАПЕ» з настаўнікамі-філолагамі школ Воранаўскага раёна.
Метадычны практыка-арыентаваны семінар «НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧАЯ ПРАЦА Ў ШКОЛЕ НА СУЧАСНЫМ ЭТАПЕ» прайшоў 4 лістапада 2016 года з настаўнікамі-філолагамі школ Воранаўскага раёна на базе Радунскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы. Мэтай семінара ў аспекце рэалізацыі практыка-арыентаванага навучання з’явілася аказанне метадычнай дапамогі настаўнікам агульнаадукацыйных школ па арганізацыі эфектыўнай навукова-даследчай працы вучняў па беларускай мове і літаратуры.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуліся загадчык кафедры беларускай літаратуры А.Э. Сабуць і загадчык кафедры беларускага і супастаўляльнага мовазнаўства А.С. Садоўская. На семінары прынялі актыўны ўдзел дацэнты кафедры беларускага і супастаўляльнага мовазнаўства Н.Э. Шандроха, С.А. Янушкевіч і дацэнт кафедры беларускай літаратуры Р.К. Казлоўскі.
Навуковы кіраўнік семінара, к.п.н., дацэнт Н.Э. Шандроха акцэнтавала ўвагу на актуальнасці навукова-даследчай працы ў сучаснай школе. У прыватнасці, была разгледжана метадалогія і методыка школьнага навуковага даследавання, а таксама дадзены метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі навукова-даследчай працы ў школе. Запрошаныя на семінар настаўнікі-філолагагі мелі магчымасць удакладніць правілы афармлення працы і крытэрыі яе ацэньвання, пазнаёміцца з метадычнымі парадамі па складанні прэзентацыі і арганізацыі вуснага выступлення па школьным даследаванні, з пералікам магчымых навукова-даследчых тэм па беларускай мове і літаратуры. Былі ўказаны тыповыя недахопы і памылкі вучняў пры напісанні навуковых прац і публічным выступленні па даследаванні.
Падчас плённай працы названага семінара была таксама праведзена прафарыентацыйная праца з мэтай запрашэння вучняў выпускных класаў школ Воранаўскага раёна на філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы.
Цеснае супрацоўніцтва са школьнымі настаўнікамі-калегамі спрыяе рэалізацыі вузаўскай Канцэпцыі практыка-арыентаванага навучання, дапамагае акцэнтаваць увагу на дзейнасныя характарыстыкі педагагічнай прафесіі, што асабліва запатрабавана на сучасным этапе адукацыі.