default_mobilelogo



МЕТАДЫЧНЫ СЕМІНАР “ПРАКТЫКА-АРЫЕНТАВАНАЕ НАВУЧАННЕ Ў ВНУ І ШКОЛЕ: ТРАДЫЦЫІ І ПЕРСПЕКТЫВЫ” 
15 снежня ў кантэксце рэалізацыі Канцэпцыі практыка-арыентаванага навучання кафедрай беларускай філалогіі ў анлайн-рэжыме на інтэрактыўнай платформе Zoom праведзены метадычны семінар «Практыка-арыентаванае навучанне ў ВНУ і школе: традыцыі і перспектывы». Удзел у працы семінара прынялі выкладчыкі кафедры беларускай філалогіі, студэнты 4-га курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія», настаўнікі СШ № 32, гімназіі № 9 і гімназіі № 10, а таксама выкладчыкі-калегі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны загадчык кафедры беларускай мовы, кандыдат філалагічных навук А.М. Воінава і кандыдат філалагічных навук З.У. Шведава.
«Умелае актыўнае карыстанне роднай мовай для выказвання ўласных думак і перажыванняў вучня» – такая цытата вядомага беларускага класіка і педагога Якуба Коласа стала своеасаблівым эпіграфам да семінара, мэтай якога было абмеркаванне традыцыйных форм і перспектыў сумеснай працы ў накірунку «ВНУ – школа» па рэалізацыі практыка-арыентаванага навучання ў ВНУ і школе.
З прывітальным словам выступілі дэкан філалагічнага факультэта, кандыдат філалагічных навук С.В. Ганчар і загадчык кафедры беларускай філалогіі, кандыдат філалагічных навук А.С. Садоўская.
Кіраўнік метадычнага семінара, кандыдат педагагічных навук Н.Э. Шандроха пазнаёміла ўдзельнікаў семінара з традыцыйнымі формамі рэалізацыі практыка-арыентаванага навучання студэнтаў, асноўнымі сярод якіх з'явіліся:
  • выкладанне дысцыплін і арганізацыя практычных заняткаў на базе СШ № 8 і гімназіі № 10;
  • правядзенне студэнтамі школьных урокаў і факультатываў (СШ № 38);
  • праца студэнтаў у якасці журы на штогадовай Міжнароднай канферэнцыі «Новыя філаматы» (гімназія № 1 імя Я.Ф. Карскага);
  • арганізацыя сумесных круглых сталоў з настаўнікамі на базе Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі;
  • арганізацыя праходжання педагагічнай пераддыпломнай практыкі на базе СШ № 32, гімназіі №10 і інш.
  • напісанне студэнтамі дыпломных прац па заяўках школ;
  • праца студэнтаў 4-га курса па спецыяльнасці ў школе згодна з індывідуальным вучэбным планам;
  • практыка-арыентаваныя заданні на занятках і выніковай атэстацыі (дзяржэкзамене).
Таксама былі заслуханы прапановы з вопыту працы настаўнікаў і абмеркаваны перспектывы сумеснай працы школ і кафедры ў названым накірунку.

 
  • 1-
  • 2-
  • 3-
  • 4-
  • 5-
  • 6-
  • 7-