default_mobilelogo


















У ДОБРЫ ШЛЯХ, ШКОЛА БЕЛАРУСКАГА ФІЛОЛАГА! 

5 снежня пры кафедры беларускай філалогіі пачала працу Школа беларускага філолага. У бягучым годзе сустрэча з будучымі абітурыентамі арганізавана праз інтэрактыўную платформу Zoom. Загадчык кафедры А.С. Садоўская і выкладчыкі Р.К. Казлоўскі, А.Э. Сабуць, Ж.С. Сіплівеня, С.М. Тарасава і Н.Э. Шандроха пазнаёмілі вучняў са спецыяльнасцю “Беларуская філалогія”, арганізацыяй навучання і планам работы ШБФ. Заняткі будуць праходзіць бясплатна два разы ў месяц па суботах з 10.00 да 13.00. Прадугледжана як аўдыторная, так і дыстанцыйная форма правядзення заняткаў. Тэрмін навучання – з 5 снежня 2020 года па 29 мая 2021 года. У гэты ж дзень дацэнтам кафедры Н.Э. Шандроха былі праведзены першыя тэматычныя заняткі ў адпаведнасці з планам работы ШБФ.
Плённы пачатак працы кафедры абнадзейвае, што падчас навучання ў Школе беларускага філолага вучні выпускных класаў сярэдніх агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій змогуць удасканаліць маўленчую і літаратурную кампетэнцыю, каб ажыццявіць свае мары і стаць студэнтамі нашага Купалаўскага ўніверсітэта.
У добры шлях, будучыя філолагі-купалаўцы!

 Шандроха Н.Э., кіраўнік Школы беларускага філолага