default_mobilelogo


















Уганараванне славутага пісьменніка
У чэрвені 2019 года  беларускаму пісьменніку, сусветнавядомаму празаіку Васілю Быкаву споўнілася б 95 гадоў.  Гэтым жа месяцам пазначана  і сумная дата  – 16-ая гадавіна яго смерці. Ушанаванне памяці пісьменніка адбылося ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Андрэя Макаёнка. У імпрэзе “Пісьменнік з вялікай літары”, падрыхтаванай у гонар славутага творцы, прыняла ўдзел Тарасава С.М., старшы выкладчык кафедры беларускай філалогіі, член СПБ. Прысутныя бібліятэкары, навучэнцы Гродзенскага політэхнічнага каледжа, проста наведвальнікі бібліятэкі  праз  аповед  выкладчыка   змаглі далучыцца да творчасці Васіля Быкава, прайсціся шляхамі яго жыцця,  спасцігнуць яго творчыя прыярытэты. На імпрэзе гучалі вершы, прысвечаныя Васілю Быкаву, згадваліся вядомыя праграмныя творы пісьменніка, дэманстраваліся ўрыўкі з дакументальнага фільма  “Я раскажу вам пра вайну”. Атмасфера імпрэзы была душэўнай і прыўзнятай. Прадстаўнікі маладога пакалення засведчылі сваю зацікаўленасць творчасцю і жыццём вядомага пісьменніка, лёс якога быў цесна звязаны з Гродна.