default_mobilelogo


















9 красавіка на філалагічным факультэце адбылася студэнцкая навуковая канферэнцыя “Навука-2019”, падчас якой студэнты ўсіх спецыяльнасцей на розных секцыйных пасяджэннях дзяліліся сваімі навуковымі адкрыццямі, поспехамі, думкамі і меркаваннямі. Цікавай і плённай аказалася праца ў секцыі «Беларускае мовазнаўства». З цікавасцю былі заслуханы шматлікія даклады, прысвечаныя даследаванню новых лінгвістычных і метадычных феноменаў, аналізу слова ў класічных літаратурных творах, ацэнцы існуючых дасягненняў у даследаванні мовы і пошуку новых шляхоў і спосабаў усведамлення таямніцы слова. Упершыню ў працы секцыі прынялі ўдзел студэнты 2-га курса спецыяльнасці «Беларусістыка» факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. Квяткоўскі Матэвуш ў сваім навуковым дакладзе «Беларусізмы ў літоўскай мове» акцэнтаваў увагу на словах, якія прайшлі лексіка-семантычную адаптацыю і трывала замацаваліся ў сістэме літаратурнай мовы, што дазваляе выявіць сучасныя культурна-моўныя тэндэнцыі ў аспекце агульных балта-славянскіх тэндэнцый. Цікавым і перспектыўным выглядала навуковае паведамленне Віжбіцкага Альберта Ежы, дзе польскі студэнт праз агляд ролікаў польскіх Ютуб-блогераў прадставіў Беларусь як дэстынацыю для падарожжа. Па выніках працы названай секцыі студэнцкай навуковай канферэнцыі «Навука -- 2019» аўтарам лепшых дакладаў былі ўручаны дыпломы I, II і III ступеняў, а таксама дыпломы ўдзельнікаў канферэнцыі.
Такі сумесны абмен думкамі ў студэнцкай навуковай прасторы яшчэ лішні раз пацвердзіў эфектыўнасць супрацоўніцтва кафедры беларускай філалогіі Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы і кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта.