default_mobilelogo


















Філалагічны факультэт паспяхова працягвае працу ў рэчышчы практыка-арыентаванага навучання студэнтаў.  За апошні год год студэнты мелі магчмасць не аднаразова наведаць лепшыя навучальныя ўстановы г.Гродна.
І вось 6 снежня  студэнты 4 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” ў рамках вывучэння спецкурса “Новыя педагагічныя тэхналогіі ў выкладанні літаратуры” зноў  разам  са  старшым выкладчыкам кафедры беларускай філалогіі  Тарасавай С.М. наведалі адкрыты ўрок настаўніцы беларускай мовы і літаратуры УА “СШ №12 г. Гродна” Прышчэпчык Святланы Пятроўны.  Выкладчыца падзялілася  вопытам працы па выкарыстанні шматмернай дыдактычнай тэхналогіі на  ўроку беларускай літаратуры ў 5 класе. Студэенты змаглі не толькі быць прысутнымі на ўроку, але і самі паспрабавалі ўдзельнічаць у  выкананні ннекаторых заданняў, што, безумоўна, давала магчымасць больш глыбока асэнсаваць  прынцыпы навучання.
СШ №12 стала супрацоўнічае з філалагічным факультэтам, яна гасцінна прымае студэнтаў  на  педагагічную практыку, дзе  будучыя настаўнікі маюць магчымасць  пад кіраўніцтвам вопытных выкладчыкаў аддочваць сваё педагагічнае майстэрства.