default_mobilelogo



Дзень роднай мовы адсвяткавалі студэнты кафедры рамана-германскай філалогіі 1711, 1712 груп на чале з іх куратарам С.С. Масленікавай, прыняўшы ўдзел у конкурсе дэкламатараў вершаў беларускіх паэтаў. 23 лютага на перапынку беларускай паэзіі ўсе студэнты прачыталі на памяць любімыя вершы на беларускай мове і аддалі свой голас за таго, хто расказаў верш, на іх думку, лепш за ўсіх. Дзякуючы гэтаму мерапрыемству студэнты ўспомнілі вершы Янкі Купалы, Рыгора Барадуліна, Яўгеніі Янішчыц і іншых знакамітых беларускіх паэтаў. З задавальненнем удзельнікі паразмаўлялі пятнаццаць хвілін па-беларуску і сумесна абралі ў кожнай групе пераможцу цікавага беларускамоўнага конкурсу.