default_mobilelogo















ШКОЛА БЕЛАРУСКАГА ФІЛОЛАГА ‒ 2025

 Кафедра беларускай філалогіі шчыра запрашае вучняў выпускных класаў школ, ліцэяў і гімназій далучыццца да працы ў Школе беларускага філолага (ШБФ). ШБФ афіцыйна з’яўляецца структурным падраздзяленнем кафедры беларускай філалогіі філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, дзейнічае ў адпаведнасці з загадам рэктара ўніверсітэта і “Палажэннем аб працы Школы беларускага філолага”.
Тэрмін навучання – з 18.01.2025 года па 10.05.2025. Навучанне ў ШБФ бясплатнае.   Заняткі будуць праходзіць па суботах з 10.00 да 13.00. У канцы навучальнага года вучням пры ўмове рэгулярнага наведвання імі заняткаў выдаецца сертыфікат аб заканчэнні ШБФ. У адпаведнасці з планам работы ШБФ дата, час, спасылка на Zoom, тэма заняткаў і прозвішча выкладчыка будуць загадзя паведамляцца праз створаную ў Viber групу “ШБФ-2025 (ГрДУ імя Янкі Купалы)”.
18.01.2025 ШБФ стартавала ў колькасці 21 вучня са школ г. Гродна, Лідскага, Ваўкавыскага, Воранаўскага, Смаргонскага раёнаў Гродзенскай вобласці.
План работы ШБФ уключае заняткі па моўнай і літаратурнай падрыхтоўцы будучых студэнтаў філалагічнага факультэта. Вучні атрымаюць адказы на пытанні па тэстах цэнтралізаванага экзамена па беларускай мове як профільным прадмеце ў адпаведнасці са спецыяльнасцю, метадычныя парады па падрыхтоўцы да ЦЭ, а таксама ўдасканаляць свае веды па беларускай літаратуры як вусным прадмеце па спецыяльнасці.
Для паступлення ў ШБФ вучням трэба запоўніць заяўку  на электронную пошту кафедры беларускай філалогіі Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. і кіраўніка Школы беларускага філолага Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. 

Прозвішча, імя, імя па бацьку

 

Месца вучобы і адрас школы

 

Клас

 

Дамашні адрас (+ індэкс)

 

Мабільны і хатні тэлефон

 

E-mail

 

Кантактныя тэлефоны:

 (80152) 626051 ‒ кафедра беларускай філалогіі, загадчык Садоўская Алена Станіславаўна;

  +37529 5860088 (МТС) ‒ Шандроха Нона Эдмундаўна, кіраўнік ШБФ.

ПЛАН РАБОТЫ ШКОЛЫ БЕЛАРУСКАГА ФІЛОЛАГА
(Беларуская мова і літаратура) на 2024-2025  навучальны год 

Дата

Тэма заняткаў

Выкладчык

18.01.2025

 

Арганізацыйны сход і адкрыццё Школы беларускага філолага.

 

 

 

загадчык кафедры беларускай філалогіі, к.ф.н., дацэнт Садоўская Алена Станіславаўна,

кіраўнік Школы беларускага філолага, к.п.н., дацэнт

Шандроха Нона Эдмундаўна,

выкладчыкі кафедры беларускай філалогіі

18.01.2025

Метадычныя парады па падрыхтоўцы да ЦЭ па беларускай мове. Маўленне і тэкст. Асноўныя віды, формы, тыпы і жанры маўлення. Культура беларускага маўлення. Функцыянальныя стылі маўлення і іх моўныя асаблівасці.

к.п.н., дацэнт,

кіраўнік ШБФ

Шандроха Нона Эдмундаўна

 

01.02.2025

Літаратура эпохі Сярэднявечча і Адраджэння. Літаратура барока, класіцызму і Асветніцтва.

к.ф.н., дацэнт

Казлоўскі Руслан Канстанцінавіч

15.02.2025

Новая беларуская літаратура ХІХ ст. Рамантызм як вядучы літаратурны напрамак. Літаратура сентыменталізму і рэалізму. Творчасць Я.Баршчэўскага, В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча і інш.

к.ф.н., дацэнт

Аляшкевіч Таццяна Анатольеўна

01.03.2025

Беларуская класічная літаратура пачатку ХХ стагоддзя (Творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, Цёткі, З.Бядулі, А.Гаруна, М.Гарэцкага і інш.).

к.ф.н., дацэнт

Сабуць Аліна Эдмундаўна

 

15.03.2025

Беларуская літаратура першай трэці ХХ стагоддзя і перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Беларуская літаратура перыяду 1966 – 1985 гадоў (І.Шамякін, В.Быкаў, М.Стральцоў, Н.Гілевіч, І.Чыгрынаў, І.Навуменка, Р.Барадулін, Я.Янішчыц). Літаратурны працэс у Беларусі на сучасным этапе.

к.ф.н, ст. выкладчык

Тарасава Святлана Мікалаеўна

 

29.03.2025

Кансультацыя па тэстах да ЦЭ па беларускай мове. Фанетыка і арфаэпія. Арфаграфія. Правапіс вялікай і малой літар. Правілы напісання слоў разам, праз злучок і асобна. Абрэвіятуры і графічныя скарачэнні.

 

к.ф.н., дацэнт

Сіплівеня Жанна Сямёнаўна

12.04.2025

Кансультацыя па тэстах да ЦЭ па беларускай мове. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне. Асноўныя спосабы ўтварэння слоў. Лексікалогія. Фразеалагізмы, іх значэнне і ўжыванне. Беларускія прыказкі і прымаўкі.

к.ф.н., дацэнт

Хлусевіч Ірына Міхайлаўна

26.04.2025

Кансультацыя па тэстах да ЦЭ па беларускай мове. Марфалогія. Іменныя (назоўнік, прыметнік, лічэбнік і займеннік) і службовыя часціны мовы, іх лексіка-граматычныя катэгорыі, асаблівасці ўжывання і правапіс.

к.ф.н., дацэнт

Якалцэвіч Марыя Антонаўна

10.05.2025

Кансультацыя па тэстах да ЦЭ па беларускай мове. Словазлучэнне. Просты ўскладнены сказ і яго пунктуацыя. Аднасастаўныя і двухсастаўныя сказы. Складаны сказ і яго віды. Пунктуацыя ў складаных сказах.

к.ф.н., дацэнт

Варановіч Валерый Леанідавіч

 

 

10.05.2025

Падвядзенне вынікаў працы Школы беларускага філолага. Уручэнне сертыфікатаў аб заканчэнні Школы беларускага філолага.

загадчык кафедры беларускай філалогіі, к.ф.н., дацэнт Садоўская Алена Станіславаўна;

к.п.н., дацэнт,

кіраўнік ШБФ

Шандроха Нона Эдмундаўна