default_mobilelogo



















ПАВАЖАНЫЯ АМАТАРЫ СЛАВЯНСКАГА ПІСЬМЕНСТВА!
ШАНОЎНЫЯ СТУДЭНТЫ І ВЫКЛАДЧЫКІ!

Філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы запрашае УСІХ, хто цікавіцца гісторыяй узнікнення і развіцця славянскага пісьма, славянскімі мовамі і літаратурамі, далучыцца да святкавання Дня славянскага пісьменства і культуры, які адзначаецца ў славянскіх краінах 24 мая. 

У Праграме мерапрыемства:

  • літаратурна-музычная кампазіцыя “Спачатку было СЛОВА” (24.05.2024, 13.30 – 15.00, Ажэшкі, 22, ауд. 218);
  • інтэлектуальная гульня “Іду на ВЫ: Па слядах Кірыла і Мяфодзія” (24.05.2022, 15.20 – 16.30, Ажэшкі, 22, ауд. 218а);
  • выстава «Святло славянскай кнігі», арганізаваная навуковай бібліятэкай ГрГУ (23.05.2024 – 24.05.2024, Ажэшкі, 22, чытальная зала);
  • інтэрактыўная графічная майстэрня (23.05.2024 – 24.05.2024, 13.00 – 13.30, 15.00 – 16.45, Ажэшкі, 22, чытальная зала);
  • а таксама ШЭРАГ ЦІКАВЫХ КОНКУРСАЎ. Прыняць удзел у конкурсах МОЖА КОЖНЫ! Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі філалагічнага факультэта і прызамі ад прафкама студэнтаў і БРСМ.

 

ТВОРЧЫ БЛОК КОНКУРСАЎ

  • графічныя конкурсы каліграфіі і сэнсаў “Прыгожа літары выводзіць ён пяром”

Умовы: удзельнікам прапануецца за вызначаны час напісаць фразу (словы) кірылічнымі літарамі. Улічваецца прыгажосць напісання і хуткасць выканання.

Месца і час правядзення: 23.05.2024 – 24.05.2024, 13.00 – 13.30, 15.00 – 16.45, Ажэшкі, 22, чытальная зала

Дадатковая інфармацыя:  Дырман Ульяна Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

                                  Снягурова Дзіяна Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

  • литаратурна-музычны конкурс “Славянскі фестываль”

Прыгожа выконваеце славянскія песні? Можаце прачытаць верш на адной з заходне- альбо паўднёваславянскіх моў альбо станцаваць народны танец?

  Дашліце сваю заяўку і відэаролік – і мы запросім ВАС да ўдзелу ў Літаратурна-музычнай кампазіцыі “Спачатку было СЛОВА”, якая адбудзецца 24.05.24, Ажэшкі, 22, ауд. 218.

Заўвага. Заяўкі прымаюцца да 21.05.24 на адрас Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. (Касцецкая Анжэла)

 

  • паэтычны конкурс “Проба пяра”

Час правядзення: да 21 мая 2024 г.

Тэматычнае абмежаванне вершаў:

а) лёс беларускай / рускай мовы;

б) прысвячэнне Дню славянскага пісьменства, Кірылу і Мяфодзію;

в) прысвячэнне Радзiме, родным людзям.

Заўвагі.

  1. Мова выканання: беларуская альбо руская.
  2. Прадугледжана 2 формы выканання:
  • у папяровым варыянце (здаць на кафедру рускай філалогіі да 21 мая 2024 года);
  • даслаць на адрас электроннай пошты Бубновіч Іне Іванаўне Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. да 22 мая.

 

  • дызайн-конкурс “Гаваркая літара”

 

Умовы: удзельнікі дэманструюць літару стараславянскай кірыліцы, зробленую сваімі рукамі. Літара можа быць намаляваная, вышытая, выразаная, выпечаная ці выкананая любым іншым спосабам. У час прэзентацыі неабходна паказаць, якое месца займае літара ў стараславянскім алфавіце, які сэнс укладваюць у яе. Улічваецца прыгажосць выканання і крэатыўнасць прадстаўлення.

Месца і час правядзення: 24.05.2024, 14.00 – 15.00, Ажэшкі, 22, ауд. 218.

Дадатковая інфармацыя:  Адамчык Дар’я Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

 

ІНТЭЛЕКТУАЛЬНЫ БЛОК КОНКУРСАЎ

  • Супергульня “Іду на ВЫ: Па слядах Кірыла і Мяфодзія”

Умовы: удзельнічаць можа 3 каманды па 6 чалавек: выкладчыкі, студэнты розных спецыяльнасцей, абітурыенты, іншыя аматары славянскага пісьменства і знаўцы яго гісторыі.

Студэнты спецыяльнасцей «Руская філалогія» і «Беларуская філалогія» уключаюцца ў склад каманд неславістычных спецыяльнасцей.

Месца і час правядзення: 24.05.2024, 15.20 – 16.30, Ажэшкі, 22, ауд. 218а. Заўвагі.

  1. Заяўкі падаваць Ляскевіч Святлане Георгіеўне Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра..
  2. Пры перавышэнні колькасці заявак права ўдзелу маюць тыя, хто першым зарэгістраваўся.
  3. Магчымая карэкціроўка складу каманд на старце гульні.