Філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы запрашае УСІХ, хто цікавіцца гісторыяй узнікнення і развіцця славянскага пісьма, славянскімі мовамі і літаратурамі, далучыцца да святкавання Дня славянскага пісьменства і культуры, які адзначаецца ў славянскіх краінах 24 мая і прысвячаецца памяці СВЯТЫХ РОЎНААПОСТАЛЬНЫХ МЯФОДЗІЯ І КІРЫЛА.
У Праграме мерапрыемства:
- літаратурна-музычная кампазіцыя “Спачатку было СЛОВА” (24.05.2023, 13.30 – 15.00, Ажэшкі, 22, ауд. 218);
- інтэлектуальная гульня “Іду на ВЫ: Па слядах Кірыла і Мяфодзія” (24.05.2023, 15.20 – 16.20, Ажэшкі, 22, ауд. 218а);
- выстава «Святло славянскай кнігі», арганізаваная навуковай бібліятэкай ГрГУ (23.05.2023 – 25.05.2023, Ажэшкі, 22, чытальная зала);
- інтэрактыўная графічная майстэрня (24.05.2023 – 25.05.2023, 13.00 – 13.30, 15.00 – 16.45, Ажэшкі, 22, чытальная зала);
- і яшчэ ШЭРАГ ЦІКАВЫХ КОНКУРСАЎ, прыняць удзел у якіх МОЖА КОЖНЫ! Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі філалагічнага факультэта і прызамі ад прафкама студэнтаў і БРСМ.
ІНТЭЛЕКТУАЛЬНЫ БЛОК КОНКУРСАЎ
- Супергульня “Іду на ВЫ: Па слядах Кірыла і Мяфодзія”
Умовы: удзельнічаць можа 4 каманды па 6 чалавек: выкладчыкі, студэнты розных спецыяльнасцей, абітурыенты, іншыя аматары славянскага пісьменства і знаўцы яго гісторыі.
Студэнты спецыяльнасцей «Руская філалогія» і «Беларуская філалогія» уключаюцца ў склад каманд неславістычных спецыяльнасцей.
Месца і час правядзення: 24.05.2023, 15.20 – 16.20, Ажэшкі, 22, ауд. 218а. Заўвагі.
- Заяўкі падаваць Ляскевіч Святлане Георгіеўне Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
- Пры перавышэнні колькасці заявак права ўдзелу маюць тыя, хто першым зарэгістраваўся.
- Магчымая карэкціроўка складу каманд на старце гульні.
ТВОРЧЫ БЛОК КОНКУРСАЎ
- графічны конкурс каліграфіі і сэнсаў “Прыгожа літары выводзіць ён пяром”
Умовы: удзельнікам прапануецца за вызначаны час напісаць фразу (словы) кірылічнымі літарамі. Улічваецца прыгажосць напісання і хуткасць выканання.
Месца і час правядзення: 24.05.2023 – 25.05.2023, 13.00 – 13.30, 15.00 – 16.45, Ажэшкі, 22, чытальная зала бібліятэкі.
Дадатковая інфармацыя: Іадкоўская Ірына Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.,
+375333374542
- конкурс “Майстар сінквейна”
Час правядзення: да 23 мая 2023 г.
Заданне. Вам прапануецца прыдумаць 2 сінквейны. У кожным з іх ёсць абавязковыя словы. Астатнія радкі і афармленне – ваша творчасць і натхненне.
Сінквейн першы:
МІР |
|||
|
|
||
|
|
|
|
|
|||
|
|||
Сінквейн другі:
|
|||
|
|
||
|
|
|
|
СПАЧАТКУ БЫЛО СЛОВА |
|||
|
|||
Заўвагі.
- Мова выканання: беларуская альбо руская.
- Афармленне ўлічваецца.
- Прадугледжана 2 формы выканання:
- у папяровым варыянце (здаць на кафедру рускай філалогіі да 23 мая 2023 года);
- даслаць да 23 мая на адрас электроннай пошты Жусін Дашы (Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.; +375444156737)
- Падпішыце работу: Выканаў(ла)___________________(курс, спецыяльнасць).
- Дапускаецца 2 выканаўцы.
- літаратурны конкурс “Проба пяра”
Час правядзення: да 23 мая 2023 г.
Тэматычнае абмежаванне вершаў:
а) лёс беларускай / рускай мовы;
б) прысвячэнне Дню славянскага пісьменства, Кірылу і Мяфодзію;
в) год міра і стварэння.
Заўвагі.
- Мова выканання: беларуская альбо руская.
- Прадугледжана 2 формы выканання:
- у папяровым варыянце (здаць на кафедру рускай філалогіі да 22 мая 2023 года);
- даслаць на адрас электроннай пошты Нікалаевай Ангеліны (Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.; +375292071855) да 23 мая.
- творчы конкурс “Гаваркая літара”
Умовы: удзельнікі дэманструюць літару стараславянскай кірыліцы, зробленую сваімі рукамі. Літара можа быць намаляваная, вышытая, выразаная, выпечаная ці выкананая любым іншым спосабам. У час прэзентацыі неабходна паказаць, якое месца займае літара ў стараславянскім алфавіце, які сэнс укладваюць у яе. Улічваецца прыгажосць выканання і крэатыўнасць прадстаўлення.
Месца і час правядзення: 24.05.2023, 14.00 – 15.00, Ажэшкі, 22, ауд. 218.
Дадатковая інфармацыя: Цэрабей Ганна Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.; +375298871691
Дзякуем за выказаную зацікаўленасць!
Арганізацыйны камітэт Дзён славянскага пісьменства и культуры-2023
тэл.: 39-68-12 (кафедра рускай філалогіі), 80292859039 (Бубновіч Іна Іванаўна)
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.