default_mobilelogo






Інфармацыйнае паведамленне аб мерапрыемствах у межах Дзён славянскага пісьменства і культуры-2022
 Паважаныя аматары славянскага пісьменства!
             Шаноўныя студэнты і выкладчыкі!

Філалагічны факультэт запрашае УСІХ, хто цікавіцца гісторыяй узнікнення і развіцця славянскага пісьма, славянскімі мовамі і літаратурамі, далучыцца да святкавання Дня славянскага пісьменства і культуры, які адзначаецца ў славянскіх краінах 24 мая і прысвячаецца памяці СВЯТЫХ РОЎНААПОСТАЛЬНЫХ МЯФОДЗІЯ І КІРЫЛА. 
У Праграме мерапрыемства:
  • літаратурна-музычная кампазіцыя “Спачатку было СЛОВА” (25.05.2022, 13.30 – 15.00, Ажэшкі, 22, ауд. 218);
  • інтэлектуальная гульня “Іду на ВЫ: Па слядах Кірыла і Мяфодзія” (25.05.2022, 15.20 – 16.20, Ажэшкі, 22, ауд. 218а);
  • сумесная выстава «Святло славянскай кнігі», арганізаваная навуковай бібліятэкай ГрГУ і абласной бібліятэкай імя Я.Ф. Карскага (23.05.2022 – 25.05.2022, Ажэшкі, 22, чытальная зала);
  • інтэрактыўная графічная майстэрня (24.05.2022 – 25.05.2022, 13.00 – 13.30, 15.00 – 16.45, Ажэшкі, 22, чытальная зала);
  • а таксама ШЭРАГ ЦІКАВЫХ КОНКУРСАЎ. Прыняць удзел у конкурсах МОЖА КОЖНЫ! Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі філалагічнага факультэта і прызамі ад прафкама студэнтаў і БРСМ.
 
Актуальную інфармацыю пра конкурсы: глядзі нашу групу ў кантакце (ВК) “Дні славянскага пісьменства-2022” (Станілка Данііл/Хадароўская Ангеліна ГрДУ).
 
ТВОРЧЫ БЛОК КОНКУРСАЎ
 
  • графічны конкурс каліграфіі і сэнсаў “Прыгожа літары выводзіць ён пяром”
Умовы: удзельнікам прапануецца за вызначаны час напісаць фразу (словы) кірылічнымі літарамі. Улічваецца прыгажосць напісання і хуткасць выканання.
Месца і час правядзення: 24.05.2022 – 25.05.2022, 13.00 – 13.30, 15.00 – 16.45, Ажэшкі, 22, чытальная зала
Дадатковая інфармацыя: Шыш Ганна Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
 
  • конкурс “Майстар сінквейна 2 - 7/8 – за 24 – да 24”
Час правядзення: да 24 мая 2022 г.
Заданне. Вам прапануецца асаблівы фармат сінквейна: 2 - 7/8 – за 24 – да 24.         Не зразумела? Гляньце тлумачэнне лічбаў:
2 – сінквейна павінна быць ДВА;
7/8 – такую частку сінквейна Вы запаўняеце самастойна, паколькі 1/8 частка – абавязковая для ўсіх;
за 24 – напісаны яны павінны быць за суткі (24 гадзіны адлічваюцца ВАМІ з моманту прачытання  задання);
да 24 прысвячаюцца да даты 24 мая.
 

ПАМЯЦЬ

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

СПАЧАТКУ БЫЛО СЛОВА

 

Заўвагі.
  1. Мова выканання: беларуская альбо руская.
  2. Афармленне ўлічваецца.
  3. Прадугледжана 2 формы выканання:
  • у папяровым варыянце (здаць на кафедру рускай філалогіі да 21 мая 2022 года);
  • даслаць на адрас электроннай пошты Макей Златы да 24 мая. Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
  1. Падпішыце работу: Выканаў(ла)___________________(курс, спецыяльнасць).
  2. Дапускаецца 2 выканаўцы.
 
  • творчы конкурс “Славянскі фестываль”
Прыгожа выконваеце славянскія песні? Можаце прачытаць верш на адной з заходне- альбо паўднёваславянскіх моў альбо станцаваць народны танец?
  Дашліце сваю заяўку і відэаролік – і мы запросім ВАС да ўдзелу ў Літаратурна-музычнай кампазіцыі “Спачатку было СЛОВА”, якая адбудзецца 25.05.22, Ажэшкі, 22, ауд. 218.
Заўвага. Заяўкі пакідаем у групе ў кантакце “Дні славянскага пісьменства-2022” (Станілка Данііл/Хадароўская Ангеліна ГрДУ) да 21 мая.
  • літаратурны конкурс “Проба пяра”
Час правядзення: да 21 мая 2022 г.
Тэматычнае абмежаванне вершаў:
а) лёс беларускай / рускай мовы;
б) прысвячэнне Дню славянскага пісьменства, Кірылу і Мяфодзію;
в) год гістарычнай памяці.
Заўвагі.
  1. Мова выканання: беларуская альбо руская.
  2. Прадугледжана 2 формы выканання:
  • у папяровым варыянце (здаць на кафедру рускай філалогіі да 21 мая 2022 года);
  • даслаць на адрас электроннай пошты Някрэвіч Кацярыны Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. да 24 мая.
 
  • творчы конкурс “Гаваркая літара”
 
Умовы: удзельнікі дэманструюць літару стараславянскай кірыліцы, зробленую сваімі рукамі. Літара можа быць намаляваная, вышытая, выразаная, выпечаная ці выкананая любым іншым спосабам. У час прэзентацыі неабходна паказаць, якое месца займае літара ў стараславянскім алфавіце, які сэнс укладваюць у яе. Улічваецца прыгажосць выканання і крэатыўнасць прадстаўлення.
Месца і час правядзення: 25.05.2022, 14.00 – 15.00, Ажэшкі, 22, ауд. 218.
Дадатковая інфармацыя: Шкуратава Паліна Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
 
 
ІНТЭЛЕКТУАЛЬНЫ БЛОК КОНКУРСАЎ
  • Супергульня “Іду на ВЫ: Па слядах Кірыла і Мяфодзія”
Умовы: удзельнічаць можа 4 каманды па 6 чалавек: выкладчыкі, студэнты розных спецыяльнасцей, абітурыенты, іншыя аматары славянскага пісьменства і знаўцы яго гісторыі.
Студэнты спецыяльнасцей «Руская філалогія» і «Беларуская філалогія» уключаюцца ў склад каманд неславістычных спецыяльнасцей.
Месца і час правядзення: 25.05.2022, 15.20 – 16.20, Ажэшкі, 22, ауд. 218а. Заўвагі.
  1. Заяўкі падаваць Ляскевіч Святлане Георгіеўне Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра..
  2. Пры перавышэнні колькасці заявак права ўдзелу маюць тыя, хто першым зарэгістраваўся.
  3. Магчымая карэкціроўка складу каманд на старце гульні.
 
  • Анлайн-алімпіяда па стараславянскай мове
Умовы: удзельнічаць можа кожны, хто жадае праверыць свае веды па гісторыі развіцця славянскага пісьменства і яго спадчыне ў сучасных рускай і беларускай мовах.  
Заўвагі.
  1. Алімпіяда адкрыта да 24 мая ўключна, разлічана на 40-50 хвілін.
  2. Прадугледжаны выбар мовы выканання (руская/беларуская).
  3. Доступ магчымы:
праз QR-код пры інфармацыйнай падтрымцы часопіса “Роднае слова”/ праз спасылку

беларускі варыянт: https://forms.gle/vCcoaU3nhPCdYDzP6

 
рускі варыянт: https://forms.gle/xT63p1suRjggAVJx6