default_mobilelogo



ЧЫТАЕМ КУПАЛУ РАЗАМ
21 сакавіка 2022 года

 

21 сакавіка 2022 года ў Міжнародны дзень паэзіі кафедра беларускай філалогіі філалагічнага факультэта праводзіць літаратурна-музычную кампазіцыю “Чытаем Купалу разам”, прысвечаную 140-годдзю са дня нараджэння беларускага паэта, публіцыста, перакладчыка і драматурга Янкі Купалы, у гонар якога названа наша альма-матар. Традыцыйнае мерапрыемства аб’ядноўвае ў адну купалаўскую сям’ю прадстаўнікоў адміністрацыі ўніверсітэта, структурных падраздзяленняў, студэнтаў, супрацоўнікаў, навучэнцаў школ горада і гасцей.
Запрашаем усіх жадаючых!
(вул. Ажэшкі, 22; 11.40, 218 аўд.)