default_mobilelogo



УА "ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ" 
Філалагічны факультэт 
Кафедра беларускай філалогіі
 
ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ
 
Шчыра запрашаем прыняць удзел у "Займальнай алімпіядзе" па беларускай мове і літаратуры.
 Тэрміны правядзення 03 красавіка - 26 красавіка 2020 года.
Формы правядзення - завочная з выкарыстаннем дыстанцыйных тэхналогій, вочная.
 Мэта алімпіяды:
- выяўленне і развіццё ў вучняў творчых здольнасцей і цікавасці да беларускай мовы і літаратуры;
- стварэнне неабходных умоў для падтрымкі адораных вучняў;
- рэалізацыя праектнага падыходу ў адукацыйным працэсе;
- прапаганда філалагічных ведаў.
 Удзел у алімпіядзе бясплатны, па выніках выдаюцца дыпломы пераможцаў і сертыфікаты ўсім удзельнікам. Да ўдзелу запрашаюцца вучні 9-11 класаў і навучэнцы каледжаў. Рабочай мовай алімпіяды з'яўляецца беларуская.
 Рэгістрацыя ўдзельнікаў ажыццяўляецца праз падачу заяўкі, у якой указваецца:
  • прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка;

  • школа, клас, адрас школы;

  • адрас жыхарства;

  • электронны адрас паштовай скрыні;

  • мабільны тэлефон;

  • прозвішча, імя, імя па бацьку настаўніка беларускай мовы і літаратуры;

  • мабільны тэлефон настаўніка.

 Заяўка і выкананая праца дасылаюцца на электронны адрас: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
 1 этап - завочны (03 красавіка па 20 красавіка 2020 года).
Заданне на першы этап.
Стварыць мастацкі тэкст у любой малой эпічнай форме (мініяцюра, абразок, гумарэска, навэла, апавяданне і інш.) на тэму “Маё падарожжа па родным краі”. Уключыць у змест тэксту тры сказы, у якіх выкарыстаны ўсе часціны мовы  (акрамя выклічніка). Адзначаныя сказы выдзеліць курсівам.
 Афармленне: тытульны ліст з указаннем школы і поўнага імя аўтара, тэкст работы, надрукаваны ў аб’ёме 1 старонкі  праз 1 інтэрвал шрыфтам Times New Roman 14.
2 этап - вочны (з 20 па 26 красавіка 2020 года).
Складаецца з 2 выпрабаванняў:
  • комплексная работа па беларускай мове і літаратуры;

  • выразнае чытанне верша на памяць.

Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў
Пераможцы і прызёры алімпіяды вызначаюцца журы па выніках праходжання двух этапаў. На падставе выніковых адзнак па ўсіх двух конкурсах вызначаюцца пераможцы і ўзнагароджваюцца дыпломамі 1-ай, 2-ой і 3-яй ступені.
 Навучэнцы, якія прымалі ўдзел у алімпіядзе, атрымліваюць сертыфікаты ўдзельніка, а пераможцы алімпіяды атрымліваюць пераважнае права пры паступленні на вочную форму атрымання вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці "Беларуская філалогія" ГрДУ імя Янкі Купалы ў выпадку спрэчнай конкурснай сітуацыі. 

Тэрміны

Мерапрыемствы

да 02.04.2020 г.

Падача заявак на ўдзел

03.04.2020 г.

Дасланне мастацкага мінітэксту

да 22.04.2020 г.

Падвядзенне вынікаў завочнага тура

26.04.2020 г.

Вочны тур алімпіяды

26.04.2020 г.

Узнагароджанне пераможцаў і ўдзельнікаў

 Кантакты

 Адрас: 230023, г. Гродна, вул. Леніна, 32-24

Тэлефон: 770964

E-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.