default_mobilelogo


















8 верасня 2017 года дацэнт кафедры беларускай філалогіі УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» Р.К.Казлоўскі правёў гадзіну гісторыі літаратуры «Беларускі першадрукар» у Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А.Макаёнка. Мерапрыемства было прысвечана  500-годдзю выдання першай друкаванай кнігі Францыскам Скарынам. У ходзе сустрэчы з вучнямі 9-х класаў СШ № 6 і іх настаўнікамі адбылося знаёмства з цікавымі фактамі біяграфіі беларускага першадрукара. Электронная прэзентацыя «Францыск Скарына і яго час» дапамагла акунуцца ў даўнюю гісторыю, убачыць горад,  дзе друкаваліся першыя кнігі, разгледзець вуліцы, па якіх шмат стагоддзяў таму хадзіў вялікі асветнік Беларусі і ўсяго ўсходняга славянства.