default_mobilelogo


















КУПАЛАЎЦЫ СА СЛОВАМ У ПОЛАЦКУ
 Дзень беларускага пісьменства – знакавая падзея для беларусаў – сёлета ладзілася 2-3 верасня ў прыгожым старажытным горадзе Полацку, калысцы нашай дзяржаўнасці. Прымеркавана свята было, вядома, і да 500-годдзя скарынаўскай кнігі.
Ушанаваць і ўзвысіць друкаванае слова, кнігу як сімвалы духоўнай цывілізацыі парупілася дэлегацыя абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прадставілі на свяце культуры, духоўнасці і асветы члены СПБ, калегі кафедры беларускай філалогіі дацэнты Руслан Канстанцінавіч Казлоўскі, Аліна Эдмундаўна Сабуць і старшы выкладчык Святлана Мікалаеўна Тарасава, якія на пляцоўцы “Слова пісьменніка” прачыталі ўласныя вершы і падзяліліся сваімі развагамі пра першую беларускую друкаваную кнігу, першакнігу для беларусаў – Біблію, місію Яе Вялікасці Кнігі злучыць Беларусь са светам.