Цицероний
Віншуем з чарговай перамогай!!!!!!
Студэнты філалагічнага факультэта традыцыйна прынялі ўдзел у Міжнародным конкурсе аратарскага майстэрства “Цыцэроній”, дзе спаборнічалі ва ўменні выступаць з публічнай прамовай, прафесійна дыскутаваць і экспромтам адказваць на пытанні. Конкурс праводзіўся на базе Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь 18–19 мая 2017 года.
У першы дзень канкурсанты выступалі з троххвіліннымі прамовамі на тэму: «Падзеі, людзі і іх справы» і праблематыцы, прысвечанай 100-годдзю беларускай міліцыі. А таксама прынялі ўдзел у другім туры, у якім неабходна было правесці парныя дэбаты па прапанаваных тэмах. Студэнты ўніверсітэта ў чарговы раз прадэманстравалі грунтоўную падрыхтоўку і выдатныя навыкі прамоўніцтва.
Пераможцамі конкурса “Цыцэроній-2017” сталі студэнты 5 курса філалагічнага факультэта Андрэй Віктараў і Тагандурдыева Лейла, якія атрымалі дыпломы ІІІ ступені. Студэнтка 1 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” Радковіч Аляксандра была адзначана заахвочвальным медалём удзельніка конкурса.
Склад удзельнікаў конкурса гэтага года быў як ніколі інтэрнацыянальным. Прадстаўнікі сямі краін свету ( Беларусь, Украіна, Казахстан, Туркменістан, Венесуэла, Кітай, Нігерыя) сышліся, каб прадставіць на суд журы сваё майстэрства прамаўлення. Усяго ў конкурсе ўдзельнічалі 49 прадстаўнікоў розных навучальных устаноў Беларусі і замежжа. У працы журы конкурса прыняла ўдзел старшы выкладчык кафедры беларускай філалогіі Тарасава Святлана Мікалаеўна.
Конкурс прайшоў на высокім арганізацыйным і змястоўным узроўні.
Віншуем пераможцаў конкурса “Цыцэроній-2017”!