default_mobilelogo


















21 лютага калектыў філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы  адзначыў Міжнародны дзень роднай мовы.
Гэтае свята, падрыхтаванае кафедрай беларускага і супастаўляльнага мовазнаўства і кафедрай беларускай літаратуры,  сабрала  ў чарговы раз студэнтаў і выкладчыкаў, каб у святочнай атмасферы ўсе разам змаглі адчуць прыгажосць тых моў, якія гучаць у сценах нашай установы.
Шматмоўны калектыў студэнтаў факультэта прадэманстраваў цікавую праграму, падчас якой прагучалі песні, вершы, а таксама былі прадстаўлены прэзентацыі на беларускай, рускай, нямецкай, англійскай, туркменскай, турэцкай і азербайджанскай мовах. Кожная мова па-свойму багатая, унікальная, мілагучная, песенная, кожная адлюстроўвае непаўторны воблік таго народа, які з’яўляецца яе носьбітам. І самае галоўнае, што ўсе мовы – частка культурнай спадчыны і, зразумела, сучаснасць і будучыня чалавецтва.
На заканчэнне праграмы ў выкананні студэнтаў усіх спецыяльнасцей філалагічнага факультэта прагучала цудоўная беларуская песня “Сёння ў нашай хаце свята”.