default_mobilelogo


















9 студзеня 2017 года  ў  Гродна  ў  чарговы раз распачаў працу ІІІ абласны тур алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. З розных раёнаў вобласці з'ехаліся школьнікі, якія паспяхова прайшлі два папярэднія туры. На новым этапе не толькі праводзілася спаборніцтва паміж мацнейшымі, адбываўся  адмысловы адбор тых, хто будзе абаряняць гонар вобласці на IV рэспубліканскім туры алімпіяды. Цэлы тыдзень школьнікі 9, 10, 11 класаў удзельнічалі ў конкурсе водгукаў, вусных выказванняў, выконвалі комплексную работу па мове і літаратуры. Працу юных алімпіёнікаў ацэньвала кампетэнтнае журы, у склад якога былі ўключаны настаўнікі і выкладчыкі розных навучальных устаноў Гродзеншчыны. Па даўняй традыцыі ў склад журы ўвайшлі выкладчыкі філалагічнага факультэта: Руцкая А. В., Казлоўскі Р.К., Тарасава С.М. з кафедры беларускай літаратуры; Варановіч В.Л., Садоўскя А.С., Хлусевіч І.М., Якалцэвіч М.А. з кафедры беларускага і супастаўляльнага мовазнаўства.
     13 студзеня ў актавай зале Гродзенскага электратэхнічнага каледжа адбылося закрыццё алімпіяды і  ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў. З 70 удзельнікаў прызёрамі  сталі 33 вучні, якія прадэманстравалі найлепшыя вынікі і набралі найбольшую колькасць балаў. Філалагічны факультэт выказаў сваю асаблівую ўвагу навучэнцам-выпускнікам гэтага года. Кожнаму з адзінаццацікласнікаў былі ўручаны падарункі з сімволікай універсітэта. Атрымалі сувеніры і тыя, хто зацікаўлены спецыяльнасцямі факультэта і плануе звязаць з ім свой лёс у будучым.
   Сярод  удзельнікаў, кіраўнікоў каманд, членаў журы, арганізатараў панавала  дзелавая, і ў той жа час вельмі цёплая і прыязная 

Каманда школьнікаў Гродзенскай вобласці, якая будзе прымаць удзел у IV рэспубліканскім туры алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.



Рабочыя моманты алімпіяды.

Школьнікі 11 класаў атрымалі падарункі ад універсітэта і з прывітальным словам да іх звяртаецца загадчык кафедры беларускага і супастаўляльнага мовазнаўства Садоўская А.С.

Урачысты момант уручэння грамат.

Пераможцы Кастрычніцкага р-на г.Гродна, якіх рыхтавалі да алімпіяды выкладчыкі факультэта.