default_mobilelogo


















11 снежня 2016 года дацэнт кафедры польскай філалогіі Анатоль Аляксандравіч Брусевіч прыняў удзел у Клубе праваслаўнай размовы пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна.  На гэты раз размова набыла формы літаратурна-мастацкай  імпрэзы і была прыўрочана да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Удзельнікі і госці Клуба пачыталі вершы аўтара неўміручага “Вянка”, паслухалі песні на яго творы, даведаліся пра некаторыя цікавыя моманты, звязаныя з жыццём і творчасцю паэта. А.А. Брусевіч выступіў перад прысутнымі з навуковым дакладам на тэму “Максім Багдановіч як інтэрпрэтатар”.
  • 1
  • 2
  • 3