default_mobilelogo



            Студэнты 1 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» разам з к.ф.н., дацэнтам Ляскевіч С.Г. прынялі ўдзел у акцыі «Падары дзецям радасць». 30 лістапада ў рамках майстар-класа мастака-дызайнера Эйсымант М.П. студэнткі працавалі над стварэннем арыгінальных навагодніх паштовак.
            Дабрачынная акцыя «Падары дзецям радасць» абвешчана ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” з мэтай арганізацыі навагодняга свята для дзяцей-сірот, якое ўжо традыцыйна ладзіцца супрацоўнікамі аддзела выданняў на замежнай мове. Бібліятэка прымае ў дар сшыткі, дзіцячыя кнігі, наборы для малявання, цацкі і іншыя рэчы, якія парадуюць маленькіх наведвальнікаў дабрачыннай ёлкі 22 снежня 2016 года.
            ДАЛУЧАЙЦЕСЯ І ВЫ!
  • 1
  • 10
  • 12
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 8
  • 9