default_mobilelogo



   Выкладчыкі філалагічнага факультэта Руцкая А.В., Сабуць А.Э., Тарасава С.М. прынялі ўдзел у працы ІІІ з'езда Грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», які адбыўся 29 лістапада 2016 года ў Мінску. На з’ездзе прагучала выступленне кіраўніка СПБ Чаргінца М.І., у якім была агучана інфармацыя пра дасягненні і надзённыя праблемы арганізацыі, таксама прысутныя заслухалі членаў Прэзідыума СПБ, у якіх была дадзена ацэнка дзейнасці рэгіянальных аддзяленняў, у тым ліку і гродзенскай пісьменніцкай арганізацыі. Змястоўныя выступленні прадставілі Святлоў Б.У., міністр культуры Рэспублікі Беларусь, Саверчанка І.В., дырэктар філіяла “Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы” Цэнтра, доктар філалагічных навук, прафесар і інш.
    Гродзенскія пісьменнікі атрымалі магчымасць прыняць удзел у абмеркаванні бягучага літаратурнага працэсу, сустрэцца з іншымі творцамі, падзяліцца меркаваннямі пра стан сучаснай літаратуры, вызначыць перспектыўныя напрамкі яе развіцця. Выкладчыкам філалагічнага факультэта былі выказаны цікавыя прапановы аб творчым супрацоўніцтве з вядучымі літаратурна-мастацкімі выданнямі.