default_mobilelogo


















“…ПАСТУПАЙ НА ФІЛАЛАГІЧНЫ !”
 
Загадчык кафедры беларускай літаратуры А.Э. Сабуць і дацэнт кафедры беларускай літаратуры Р.К. Казлоўскі арганізавалі і прынялі непасрэдны ўдзел 25 лістапада 2016 г. у літаратурнай сустрэчы пісьменнікаў Гродзешчыны з вучнямі старэйшых класаў некалькіх школ Воранаўскага раёна на базе УА “Навучальна-педагагічны комплекс Канвелішскія яслі-сад-сярэдняя школа”. Гродзенскія творцы (старшыня абласнога аддзялення СПБ Л.А. Кебіч, намеснік старшыні абласнога аддзялення СПБ Д.М. Радзівончык, паэт У.В. Руль), а таксама маладыя паэтэсы, студэнткі 4-га курса спец. “Беларуская філалогія” В. Смолка і А. Паўлоўская падарылі для залы свае шыкоўныя вершы, падзяліліся таямніцамі філалагічнага майстэрства. Аздобілі святочную ўрачыстасць і чароўна-вабныя песні ў арыгінальным выкананні студэнтаў спец. “Беларуская філалогія” А.Даўгаполік (3 курс) і Дз.Даўгаполіка (4 курс).
Адметна і тое, што да шматлікай вучнёўскай публікі звярнуліся намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Воранаўскага райвыканкама П.В. Тарчынскі і загадчык сектара агульнай і дашкольнай адукацыі аддзела адукацыі, спорту і турызму Воранаўскага райвыканкама Л.І. Запаснік, якія актуалізавалі запатрабаванасць філалагічнай камунікацыі ў грамадстве. Завяршылася імпрэза прыемна-хвалюючым абменам кніг-падарункаў, якія ёсць святам для душы сапраўднага славесніка.
Згаданае ўрачыстае мерапрыемства мела прафарыентацыйны накірунак, што, хочацца спадзявацца, пазітыўна адгукнецца на фармаванні асобаў маладога пакалення філолагаў. 
А.Э.Сабуць, загадчык кафедры беларускай літаратуры філалагічнага факультэта