default_mobilelogo


















11 ЛІСТАПАДА Ў АКТАВАЙ ЗАЛЕ ГРОДЗЕНСКАЙ ГАРАДСКОЙ ГІМНАЗІІ АДБЫЎСЯ ФІНАЛ ФЕСТЫВАЛЮ ПЕСНІ І ПАЭЗІІ “ЦВЯТОК РАДЗІМЫ ВАСІЛЬКА”.
 
Такое свята мастацтва ладзіцца штогод з падтрымкай Гродзенскай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”. Сярод 35 фіналістаў, вызначаных прафесійным журы паводле дасланых відэазапісаў на завочным этапе конкурса, сваю чалавечую і творчую ўнікальнасць мелі магчымасць паказаць выканаўцы рознага ўзросту: як самыя маленькія, што наведваюць дзіцячыя садкі горада, так і вучні гарадзенскіх школ, школ-інтэрнатаў для дзяцей з пагоршаннямі зроку, маўлення, слыху, а таксама студэнты каледжаў і вышэйшых навучальных устаноў. Асноўнаю тэмаю да творчых выступленняў была абрана тэма маці, а таксама тэма Радзімы.
У фінальны этап конкурса мастацтваў трапіў і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, яго прадстаўніцай стала студэнтка 4 курса філалагічнага факультэта Вікторыя Смолка, якая выканала на сцэне ўласны верш на беларускай мове, прысвечаны маме. Выступленне Вікторыі атрымала высокую ацэнку журы і адзначана дыпломам пераможцы фестывалю.
Таксама з усіх сцэнічных нумароў асабліва хочацца заўважыцьунікальны нумар выхаванцаў школы-інтэрната для дзяцей з пагоршаннямі слыху і маўлення, што выканалі жэстамі кампазіцыю “Сніцца сон” знакамітай украінскай спявачкі Ані Лорак. Менавіта гэтае незвычайнае, пранікнёнае творчае выступленне атрымала прыз глядацкіх сімпатый.