default_mobilelogo



Студэнты 1 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці «Беларуская філалогія», працягваючы традыцыі сваіх папярэднікаў па ўганараванні 2016 года як Года культуры, 5 кастрычніка прынялі ўдзел у лекцыі-экскурсіі, якая была  арганізавана аддзелам  рэдкай  кнігі  Гродзенскай абласной бібліятэкі імя акадэміка Я.Карскага. Студэнтам-першакурснікам была прадстаўлена цікавая інфармацыя пра старажытныя рукапісныя помнікі кніжнай культуры, прадэманстраваны ўзоры экзэмпляраў, што захоўваюцца ў аддзеле гродзенскай бібліятэкі. Спецыяліст аддзела даступна і даходліва расказаў прысутным пра спецыфіку аздаблення і вытворчасці рукапісных кніг на тэрыторыі Беларусі, паведаміў адмысловую гісторыю некаторых старажытных кніг, што па волі лёсу аказаліся далёка за межамі сваёй краіны.
Інфармацыя, прадстаўленая студэнтам, безумоўна, пашырае  уяўленне моладзі пра культуру Беларусі, спрыяе фарміраванню пачуцця гонару за свой край, а таксама атрыманыя звесткі могуць быць карыснымі пры вывучэнні многіх культуралагічных, літаратуразнаўчых і мовазнаўчых дысцыплін.
У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел куратар 1 курса ст. выкладчык кафедры беларускай літаратуры Тарасава С.М. і дацэнт кафедры беларускага і супастаўляльнага мовазнаўства Маршэўская В.В.