default_mobilelogo


















Вывучэнне студэнтамі лацінскай мовы не абмяжоўваецца аўдыторнымі заняткамі. Так, студэнты 1-га курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” мелі магчымасць пазнаёміцца з лацінскімі іскрыпцыямі г. Гродна падчас экскурсіі, арганізаванай выкладчыкам лацінскай мовы Г.Ч. Мазько. Экскурсія пачалася ў фае галоўнага корпуса, дзе студэнты разважалі над выказваннямі Платона і Арыстоцеля. У парку імя Жылібера студэнты замацоўвалі навыкі вымаўлення, чытаючы назвы дрэваў на лацінскай мове. З лекцыі выкладчыка яны даведаліся, што лацінская мова да гэтага часу з’яўляецца міжнароднай мовай батанічнай, заалагічнай, медыцынскай тэрміналогіі. Акрамя таго, студэнты даведаліся аб гісторыі стварэння батанічнага сада, аб адкрыцці Медыцынскай акадэміі, аб дзейнасці Ж.-Э. Жылібера ў Гродне. Завяршылася знаёмства з лацінамоўнымі інскрыпцыямі ў сценах Фарнага касцёла, дзе захаваліся фрэскі, якія апавядаюць пра цудоўныя падзеі з жыцця святога Францішка Ксаверыя. Змест кожнай сцэны тлумачыцца подпісам на лацінскай мове.

Экскурсія мела на мэце рэалізацыю практыкаарыентаванага накірунку пры вывучэнні дысцыпліны “Лацінская мова”.