Экскурсія ў Пакроўскі сабор і размова са святаром сталіся ўжо традыцыйным завяршэнннем курсаў гісторыка-славістычнага характару, якія выкладаюць дацэнты кафедры беларускага і супастаўляльнага мовазнаўства Ж.С. Сіплівеня і С.Г. Ляскевіч.
У першыя Велікодныя дні юныя філолагі далучыліся да размовы пра вечныя каштоўнасці, даведаліся пра гісторыю сабора і яго святыні, скарысталіся ўнікальнай магчымасцю падняцца на царкоўную званіцу, каб пазваніць у званы. “На хуткае вянчанне,”– блаславіў святар Вячаслаў Гаплічнік той перазвон і пажадаў студэнтам Божай дапамогі ва ўсіх справах.
У гэты ж дзень былі названыя пераможцы алімпіяд па дысцыплінах “Стараславянская мова” і “Гісторыя беларускай мовы”.