default_mobilelogo


















7 кастрычнiка ў Маскве прайшоў IV Міжнародны дабрачынны фестываль "Белая трость. Без Границ. Толерантность, равноправие, интеграция". Асноўнай мэтай гэтага мерапрыемства з'яўляецца творчая рэабілітацыя дзяцей са слабым зрокам, а таксама выяўленне таленавiтых  падлеткаў, фестываль штогод арганізуе дабрачынны фонд Дзiяны Гурцкай «Па покліку сэрца». Удзельніцай гэтага фестывалю стала студэнтка 1 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” Вікторыя Смолка.

 …Калі ажыццяўленне Мары i любоў да Творчасці становяцца любоўю да Жыцця…

                                                    Букет лiстоты пры сустрэчы падару,
                                                    Калi ўбачымся ў восеньскiм мы садзе.
                                                    Я па “далькажыку “з табой пагавару,
                                                   Аб надыходзячым праз тыдзень лістападзе...

 7 кастрычнiка, ў Маскве прайшоў IV Міжнародны дабрачынны фестываль "Белая трость. Без Границ. Толерантность, равноправие, интеграция". Асноўнай мэтай гэтага мерапрыемства з'яўляецца творчая рэабілітацыя дзяцей са слабым зрокам, а таксама выяўленне таленавiтых  падлеткаў, фестываль штогод арганізуе дабрачынны фонд Дзiяны Гурцкай «Па покліку сэрца». Удзельніцай гэтага фестывалю стала студэнтка 1 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” Вікторыя Смолка. Вікторыя – вельмі творчая асоба, піша вершы, якія змяшчае ў Інтэрнеце. Менавіта таму яе заўважылі і запрасілі да ўдзелу ў гэтым фестывалі, дзе яна сустрэлася з многімі выдатнымі дзеячамі культуты, у тым ліку са спявачкай Дзіянай Гурцкай.

Вярнуўшыся з фестывалю Віка падзялілася з выкладчыкамі і сакурснікамі сваімі ўражаннямі. Вось некоторыя з іх:

Усё пачалося больш за дзесяць гадоў таму, калі я, седзячы на каленях у мамы, глядзела па тэлевізары нейкі навагодні канцэрт, які менавіта, ужо добра не памятаю. І раптам я пачула чысты, анёльскі голас юнай спявачкі Дзiяны Гурцкай. Штоcьцi незвычайнае адбылося са мной, літаральна на наступны дзень я “захварэла” на творчасць, я стала жыць у выдатным свеце музыкі і паэзіі ...

Яшчэ з ранняга дзяцінства мне падабаецца блукаць па знаёмых мясцінах, услухоўвацца ў кожны гук, у кожную, сатканую прыродай мелодыю, якая зачароўвае маё сэрца…

Першыя вершы я напісала вельмі рана, тады мне ледзь споўнілася 6 гадоў. Гэтыя радкі былі настолькі прасякнуты дзіцячымі марамі, думкамі, але менавіта ў іх нарадзілася крынiчка маёй творчасці. Будучы зусім маленькай дзяўчынкай, я спявала, любіла прымаць на сябе вобразы розных герояў, малявала, пісала вершы. Затаiўшыся ў кутку свайго пакойчыка, малілася і марыла... Прайшлі гады. Я вырасла, паспяхова скончыла гімназію  паступіла ва ўніверсітэт, маю гонар называцца студэнткай ГрГу iмя Я. Купалы, філалагiчнага факультэта спецыяльнасцi «Беларуская фiлалогiя. Лiтаратурна-рэдакцыйная дзейнасць», працягваю жыць творчасцю да гэтага часу! А яшчэ ў гэтым годзе спраўдзілася мая Мара! Я сустрэлася з той самай Марай, з выдатнай спявачкай, якой прысвяціла так  многа шчырых радкоў ў раннім дзяцінстве, якой яшчэ больш прысвячаю цяпер...

 

 О, як шыкоўна Вы спявалi…              

Падчас канцэрту, ў светлай зале,                              О, як шыкоўна Вы спявалi,
Сярод нязвыклай мiтуснi-                                          I ўсмiхалiся ў змрок-
 О, як шыкоўна Вы спявалi,                                       За цёмнай стужкай акуляраў
Душа крыштальнай чысцiнi!                                        Не узышоў агеньчык-зрок.

Вы напаўнялi сэрца досыць                                       Але насупраць Вы стаялi,
Пяшчотай голаса свайго.                                          I сэрцам бачылi мяне-
Спявала побач з Вамi восень,                                    О, як шыкоўна Вы спявалi
З жалейкай сэрца маяго.                                          Увосень песню аб вясне!

I слёзы ў радаснай самоце                                        Вам падпяваў лагодны вечар...
Ляцелi ветрам на раяль.                                           Распавядалi мне дажджы,
Я разумела,ў кожнай ноце                                        Што нашу першую сустрэчу
Вы несяце душы крышталь,                                       Запомнiць восень назаўжды...
 

 

Вялiкае мерапрыемства заўсёды пранiзана цеплынёй i шчырасцю, сяброўствам i талентам! Калі сэрцы б'юцца ва ўнісон, калі душы спяваюць у хоры, смутак i абмежаваннi раптам знiкаюць, з'яўляецца неабмежаваная вера ў тое, што рэальная Казка - гэта Жыццё ...

 

 …Растаемся, каб сустрэцца зноў,

Каб душа твой вобраз малявала…

Разумееш ты мяне без слоў,

Бачыш сэрцам, дарагая Мара ...

 Шчыра кажучы, я ніколі не забуду сустрэчу з выдатнымі людзьмі, не забуду цудоўны фестываль, які дае таленавітым людзям надзею і веру ў заўтрашнім дні! І я ўпэўнена, што гэта падзея стане новым светлым этапам маёй творчай біяграфіі!

 Вiкторыя Смолка