Да Сусветнага дня паэзіі
Студэнты і выкладчыкі кафедры беларускай філалогіі адзначылі Сусветны дзень паэзіі. Сабраліся ўсе разам, каб пасмакаваць сілу і веліч мастацкага слова, далучыцца да лепшых здабыткаў беларускай паэтычнай творчасці. Падчас мерапрыемства паразважалі пра ролю паэзіі ў сучасным жыцці, пра асноўныя кірункі яе развіцця, адносіны сённяшняй моладзі да паэтычнага радка. У выкананні студэнтаў прагучалі вершы, якія іх натхняюць, з’яўляюцца прыкладам трапнага выкарыстання беларускага слова, і ўвогуле, тыя творы, з дапамогай якіх можна быць рамантыкам у сённяшнім тэхналагічным свеце. Сваім паэтычным словам падзяліліся Казлоўская Яна, Разгонава Настасся, Гедэйка Кацярына, Вашкевіч Максім, Янкелайць Дар’я, Касцецкая Анжэла, Жабінская Аляксандра.
Са святам, шаноўныя філолагі!!!








