Да юбілею пісьменніка
У апошні сакавіцкі дзень ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы адбылася літаратурная імпрэза, прысвечаная 130-годдзю Народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы.
У арганізацыі і правядзенні мерапрыемства прыняла ўдзел Тарасава Святлана Мікалаеўна, дацэнт кафедры беларускай філалогіі, к.ф.н., член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Яна паведаміла слухачам пра доўгі жыццёвы і творчы лёс пісьменніка, пра яго заслугі і дасягненнні ў беларускай літаратуры і культуры. У час імпрэзы гучалі байкі, загадкі, эпіграмы Кандрата Крапівы, згадваліся як вядомыя, так і малазнаёмыя творы. Слухачы-школьнікі па завяршэнні гутаркі з ахвотай далучыліся да інтэрактыўнай гульні “Пазнай героя” па творах Кандрата Крапівы.
Згадка пра значны ўклад Кандрата Крапівы ў беларускую літаратуру, безумоўна, стане добрым заахвочваннем і падмуркам для далейшага вывучэння творчасці пісьменніка.








