У працяг святкавання Дня роднай мовы
13 сакавіка 2026 года прадстаўнікі філалагічнага факультэта наведалі СШ №8, дзе праходзіў тыдзень беларускай мовы і літаратуры.
Студэнты 3 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” Вайцяховіч Павел і Касцецкая Анжэла разам з дацэнтам кафедры беларускай філалогіі Тарасавай С.М. прынялі ўдзел у літаратурна-музычнай імпрэзе “Гучы, роднае слова!”.
Выступленні студэнтаў і выкладчыка арганічна ўпісаліся ў праграму школьнага мерапрыемства. Тарасава С.М. расказала пра адметнасць беларускай мовы, пра сваю спецыяльнасць, абмалявала перспектывы паступлення і спецыфіку навучальнага працэсу. Студэнты дапоўнілі інфармацыю сваімі аповедамі пра вучэбную і навуковую працу, пра выхаваўчы працэс.
Школьнікі прадставілі прысутным музычныя нумары, у якіх прагучалі пранікнёныя словы на роднай мове.








