default_mobilelogo


















24 лютага на базе Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага адбылася літаратурна-музычная вечарына "Рэха роднага слова", прымеркаваная да Дня роднай мовы. Удзельнікамі мерапрыемства сталі студэнты 3 курса спецыяльнасці " беларуская філалогія" і выкладчыкі кафедры беларускай філалогіі - дацэнты В.Л. Варановіч, Ж.С. Сіплівеня, С.М. Тарасава.
Цудоўны настрой і незабыўныя ўражанні падарылі ўсім удзельнікам свята прадстаўнікі Гродзенскага грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі" і літаратурнага аб'яднання "Надзея", з вуснаў якіх прагучалі пранікнёныя словы пра найвялікшы духоўны скарб беларускага народа - яго родную мову.