МЕТАДЫЧНЫ СЕМІНАР
МЕТАДЫЧНЫ СЕМІНАР “КАМПЕТЭНТНАСНЫ ПАДЫХОД І АСАБЛІВАСЦІ ЯГО РЭАЛІЗАЦЫІ Ў ШКОЛЬНАЙ МОЎНАЙ АДУКАЦЫІ”
29 мая ў кантэксце рэалізацыі Канцэпцыі практыка-арыентаванага навучання быў праведзены метадычны семінар «Кампетэнтнасны падыход і асаблівасці яго рэалізацыі ў школьнай моўнай адукацыі» ў межах пастаянна дзейнага кафедральнага семінара «МАЛАДЫ НАСТАЎНІК: ПРАБЛЕМЫ, ПОШУКІ І ЗДАБЫТКІ». Удзел у працы семінара прынялі загадчык кафедры беларускай філалогіі А.С. Садоўская, кіраўнік семінара дацэнт Шандроха Н.Э. і студэнты 3-га курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія». На семінары выступіла былая выпускніца філалагічнага факультэта, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Гімназія №10 імя Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) г. Гродна» К.А. Саўко, дзе разам са студэнтамі было арганізавана творчае абмеркаванне розных заданняў па фарміраванні ў вучняў моўнай, маўленчай, камунікатыўнай, рытарычнай, лінгвакультурнай і сацыякультурнай кампетэнцый на школьным уроку беларускай мовы.
Таксама былі заслуханы прапановы з вопыту працы настаўнікаў і абмеркаваны перспектывы сумеснай працы школ і кафедры ў названым накірунку, што з’яўляецца працягам плённай метадычнай працы ў актуальным практыка-арыентаваным накірунку «ВНУ – школа».