default_mobilelogo



















У ДОБРЫ ШЛЯХ, ШКОЛА БЕЛАРУСКАГА ФІЛОЛАГА!
 
18.01.2025 у чарговы раз пачала працу Школа беларускага філолага (ШБФ) пры кафедры беларускай філалогіі і стартавала ў колькасці 21 вучня са школ г. Гродна, Лідскага, Ваўкавыскага, Воранаўскага, Смаргонскага раёнаў Гродзенскай вобласці. Сустрэча з будучымі абітурыентамі-філолагамі арганізавана праз інтэрактыўную платформу Zoom. Загадчык кафедры А.С. Садоўская, кіраўнік ШБФ Н.Э. Шандроха і выкладчыкі Р.К. Казлоўскі, А.Э. Сабуць і С.М. Тарасава пазнаёмілі вучняў са спецыяльнасцю “Беларуская філалогія”, арганізацыяй навучання і планам работы ШБФ. Тэрмін навучання – з 18.01.2025 года па 10.05.2025. Заняткі будуць праходзіць па суботах з 10.00 да 13.00. У канцы навучальнага года вучням пры ўмове рэгулярнага наведвання імі заняткаў выдаецца сертыфікат аб заканчэнні ШБФ. У адпаведнасці з планам работы ШБФ дата, час, спасылка на Zoom, тэма заняткаў і прозвішча выкладчыка будуць загадзя паведамляцца праз створаную ў Viber групу “ШБФ-2025 (ГрДУ імя Янкі Купалы)”.
План работы ШБФ уключае заняткі па моўнай і літаратурнай падрыхтоўцы будучых студэнтаў філалагічнага факультэта. Вучні атрымаюць адказы на пытанні па тэстах цэнтралізаванага экзамена па беларускай мове як профільным прадмеце ў адпаведнасці са спецыяльнасцю, метадычныя парады па падрыхтоўцы да ЦЭ, а таксама ўдасканаляць свае веды па беларускай літаратуры як вусным прадмеце па спецыяльнасці.
ШБФ афіцыйна з’яўляецца структурным падраздзяленнем кафедры беларускай філалогіі філалагічнага факультэта ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы», дзейнічае ў адпаведнасці з загадам рэктара ўніверсітэта і “Палажэннем аб працы Школы беларускага філолага”.
Плённы пачатак працы ШБФ абнадзейвае, што падчас навучання вучні выпускных класаў сярэдніх агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій змогуць удасканаліць маўленчую і літаратурную падрыхтоўку, каб ажыццявіць свае мары і стаць студэнтамі нашага Купалаўскага ўніверсітэта.
У добры шлях, будучыя філолагі-купалаўцы!