default_mobilelogo


















15 кастрычніка на філалагічным факультэце адбылася выніковая і прамежкавая атэстацыя аспірантаў.
Аб выніках сваёй трохгадовай працы над дысертацыйным даследаваннем паведаміла Кудлаш Марына Віктараўна, якая навучалася па спецыяльнасці 10.02.20 – Параўнальна-гістарычнае, тыпалагічнае і супастаўляльнае мовазнаўства. Яна прадставіла рукапіс дысертацыі на тэму «Семантычна-дэрывацыйная тыпалогія прыслоўя ў беларускай і нямецкай мовах», пазнаёміла членаў камісіі з асноўнымі палажэннямі свайго даследавання і высновамі, да якіх прыйшла падчас навуковай працы. Вынікі даследавання адлюстраваныя ў 16 навуковых артыкулах, тры з якіх апублікаваныя ў часопісах са спісу ВАК. Дзяржаўная камісія прызнала паспяховым навучанне Кудлаш М.В. у аспірантуры і прысвоіла ёй навуковую кваліфікацыю «Даследчык», выказаўшы спадзяванне, што выпускніца ў хуткім часе абароніць кандыдацкую дысертацыю.
Прамежкавую атэстацыю па спецыяльнасцях філалагічнай галіны прайшлі 5 аспірантаў першага і другога гадоў навучання, двое з якіх – грамадзяне Кітайскай Народнай Рэспублікі. Усе яны паказалі вынікі сваёй працы, расказалі пра ўдзел у міжнародных і рэспубліканскіх навуковых мерапрыемствах, прадставілі навуковыя публікацыі. Камісія высока ацаніла працу аспірантаў, атэставаўшы за справаздачны перыяд і рэкамендаваўшы працягнуць навучанне.