Свята паэзіі
20 сакавіка 2024 года напярэдадні Міжнароднага дня паэзіі ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Андрэя Макаёнка адбылося паэтычна-творчае мерапрыемства “І зноў душа напоўнена паэзіяй”: Уладзімір Караткевіч і Гродзеншчына”, у якім прынялі ўдзел старшы выкладчык кафедры беларускай філалогіі С.М.Тарасава, студэнты 2 і 4 курсаў філалагічнага факультэта, а таксама шматлікія госці, што неабыякава ставяцца да мастацкага, і асабліва паэтычнага слова.
Ва ўтульных сценах бібліятэкі гучалі вершы класікаў, распавядалася пра стасункі беларускага пісьменніка з блізкай яго сэрцу Гродзеншчынай. Важным момантам паэтычнай сустрэчы было прадстаўленне чытачам уласных вершаў маладых паэтаў. Натхнёныя талентам беларускіх класікаў студэнты Урбановіч Ксенія, Гук Віялета, Краснюк Марыя паказалі свае здольнасці ў імправізацыі, ва ўменні капіраваць стыль розных творцаў. Ацэнку творам маладых аўтараў далі прафесіяналы з Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
У час імпрэзы панавала творчая, прыязная атмасфера, у якой адчувалі сябе ўтульна аматары літаратуры розных узростаў.