21 сакавіка студэнты філалагічнага факультэта разам з выкладчыкамі кафедры беларускай філалогіі адзначылі Сусветны дзень паэзіі. Мерапрыемства пад назвай “Свята паэзіі” ў гэты сонечны дзень сабрала ўсіх тых, хто любіць смакаваць роднае слова праз вершы класікаў беларускай літаратуры, а таксама тых, хто сам далучаецца да яе Вялікасці паэзіі і стварае паэтычныя радкі.
Выкладчыкі кафедры расказалі пра традыцыі свята і яго вытокі, мастацтва паэзіі і місію паэта. Таксама быў прэзентаваны зборнік твораў-прысвячэнняў класікам беларускай літаратуры пісьменнікаў Гродзеншчыны “Песнярам Айчыны” (2022), дзе змешчаны вершы і эсэ студэнтаў спецыяльнасці “Беларуская філалогія”. Маладых паэтаў-студэнтаў заахвоцілі развіваць свой талент і друкаваць уласныя творы на старонках рэгіянальных і рэспубліканскіх перыядычных выданняў.
Хай спатканне з Паэзіяй заўсёды будзе Святам!!!