default_mobilelogo



Семінар са школамі Кастрычніцкага раёна г. Гродна
Кафедра беларускай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы  працягвае добрыя традыцыі супрацоўніцтва па розных накірунках дзейнасці са школамі г. Гродна і Гродзенскай вобласці. 14 сакавіка 2024 года на базе “Сярэдняй школы № 6 імя Г.А. Гарнавых г. Гродна”  ў рамках семінара “Малады настаўнік: праблемы, пошукі, знаходкі” было арганізавана і праведзена пасяджэнне раённай творчай групы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Прафесійная кампетэнтнасць настаўніка беларускай мовы і літаратуры ў працэсе падрыхтоўкі да конкурсаў работ даследчага характару і рэспубліканскай алімпіяды”.
Выкладчыкі кафедры, сярод якіх Варановіч В.Л., Сабуць А.Э.,  Казлоўскі Р.К., Шандроха Н.Э., Садоўская А.С., Тарасава С.М., выступілі перад настаўнікамі школ Кастрычніцкага раёна г. Гродна з метадычнымі парадамі і рэкамендацыямі па падрыхтоўцы і напісанні навукова-даследчых прац вучнямі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Падчас творчай дыскусіі былі абмеркаваны самыя разнастайныя накірункі дзейнасці настаўніка і вучня ў працэсе падбору тэмы навуковага даследавання, захавання ўсіх неабходных патрабаванняў пры напісанні прац такога тыпу. Выкладчыкамі кафедры былі дэталёва прааналізаваны моцныя і слабыя бакі канкрэтных навукова-даследчых прац, прапанаваны рэкамендацыі, накіраваныя на паспяховае навуковае даследаванне. Падчас дыялогу з настаўнікамі была звернута ўвага на магчымасць атрымаць прафесійную кансультацыю вопытных выкладчыкаў кафедры беларускай філалогіі  ў межах паслуг “Юныя навукоўцы” і “Да алімпійскіх вяршыняў”.
Наступны метадычны семінар, неабходнасць правядзення якога выказалі настаўнікі і кіраўніцтва Аддзела адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна,  будзе закранаць пытанні падрыхтоўкі да ўсіх этапаў алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.
  • 0-1
  • 0
  • 1-1
  • 1-2
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6