Рытарычны конкурс
У рамках Дней філалагічнага факультэта адбылася імпрэза, якая ставіла на мэце паказаць узровень аднаго з красамоўных напрамкаў філалагічнай адукацыі – майстэрства маўлення, выказвання. У гэтым годзе аратарскі конкурс прайшоў пад знакам вядомага беларускага пісьменніка, прамоўцы Кірылы Тураўскага. У конкурсе спаборнічалі студэнты факультэта розных нацыянальнасцей і спецыяльнасцей. Яны праявілі сябе ў майстэрстве імправізацыі, у майстэрстве красамоўства, у майстэрстве прэзентацыі. Вынікі конкурса ацэньвала кампетэнтнае журы, у складзе якога былі задзейнічаны выкладчыкі кафедры беларускай літаратуры Руцкая А.В., Казлоўскі Р.К., Тарасава С.М., кафедры рускай літаратуры Мардзечка С.С., кафедры агульнага і тэарэтычнага мовазнаўства Мазько Г.Ч., Мохань А.М.
Пераможцамі конкурса сталі студэнты: Шэраліеў Фархад – І месца (кіраўнік – выкладчык рускай мовы як замежнай русского языка как иностранного Г.Ч. Мазько), Атакаева Хумай ІІ месца (кіраўнік – выкладчык рускай мовы як замежнай русского языка как иностранного Г.Ч. Мазько), Худдыева Дженнет ІІ месца (кіраўнік – выкладчык рускай мовы як замежнай русского языка как иностранного Г.Ч. Мазько), Даўгаполік Альжбета ІІІ месца. У намінацыях вызначыліся студэнты Тагандурдыева Лейла (кіраўнік – выкладчык рускай мовы як замежнай русского языка как иностранного Мохань А.М.), Дудко Анжаліка і інш.
На імпрэзе прысутнічалі студэнты факультэта розных курсаў, а таксама былі задзенічаны школьнікі з філіялаў кафедраў філалагічнага факультэта.