default_mobilelogo


















  У Цэнтральнай  гарадской бібліятэцы імя А.Макаёнка прайшла чарговая імпрэза, прысвечаная творчасці пісьменнікаў-юбіляраў 2016 года. На гэты раз чытачам бібліятэкі быў прадстаўлены  беларускі пісьменнік, паэт, сатырык, драматург, перакладчык, грамадскі дзеяч, літаратуразнавец Кандрат Крапіва, якому сёлета споўнілася б 120 гадоў.
    Пра гэту яркую творчую асобу прысутным расказалі ст.выкладчык кафедры беларускай літаратуры, член СПБ Тарасава С.М. і студэнт 4 курса філалагічнага ф-та спецыяльнасці “Беларуская філалогія” Бялятка Кірыл, які выключна артыстычна прачытаў некалькі баек К.Крапівы, урывак з паэмы “Хвядос – чырвоны нос”.
    Прысутным у зале навучэнцам Гродзенскага будаўнічага ліцэя, бібліятэкарам была прадстаўлена прэзентацыя па жыцці і творчасці К.Крапівы, у якой былі выкарыстаны  відэаматэрыялы пра асобу пісьменніка. У чытальнай зале бібліятэкі панавала творча-зацікаўленая атмасфера.