default_mobilelogo



Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы
 
14 лютага 2024 года ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка на пярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы прайшла літаратурная гадзіна “З любоўю да роднага слова”. Перад навучэнцамі 9-10-ых класаў вучылішча алімпійскага рэзерва выступіла старшы выкладчык кафедры беларускай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Тарасава, якая цікава і займальна падала інфармацыю па гісторыі беларускай мовы, пазнаёміла з лепшымі творамі класікаў беларускай літаратуры, прадставіла прыклады творчага выяўлення любві да роднай мовы студэнтаў-філолагаў, а таксама правяла гульні-віктарыны “Папацей, грамацей!”, “Адгадай беларускую песню і прымаўку”. Да выступлення далучылася вучаніца 10-га класа СШ №26 Наталля Шыдлоўская, у выкананні якой прагучалі вершы Яўгеніі Янішчыц пра родную мову.
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4