default_mobilelogo



CЛОВА ПРА МАСТАЦКУЮ ПУБЛІЦЫСТЫКУ 
«Наперад ісці чалавеку гуманнаму…”. Беларуская мастацкая публіцыстыка ХХ-ХХІ стагоддзяў» (Мінск, Выдавецкі дом «Звязда», 2023, 240 с.) – такую назву атрымала новая кніга дацэнта кафедры беларускай філалогіі, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі  Аліны Эдмундаўны Сабуць.
У выданні аналізуюцца публіцыстычныя творы класікаў і сучаснікаў беларускай літаратуры: Я. Коласа, З. Верас, Я. Купалы, М. Гарэцкага, Цёткі, Л. Клейнбарта, А. Лойкі, Р. Барадуліна, М. Стральцова, Г. Пашкова, А. Адамовіча, У. Караткевіча і іншых аўтараў, што выяўляе спецыфіку жанраў эсэ і нарыса ў айчыннай мастацкай публіцыстыцы. Характарызуецца адметнасць нацыянальнай мастацкай публіцыстыкі ХХ-ХХІ стагоддзяў праз дамінантныя канцэпты і мадэлі, жанрава-тэматычны дыяпазон, а таксама раскрыта тэндэнцыя да эсэізацыі ў айчынным і еўрапейскім публіцыстычным дыскурсе.
Выданне кнігі было прымеркавана да Году міру і стварэння, бо менавіта чалавеказнаўчы пачатак беларускай мастацкай публіцыстыкі, яе «чалавечае вымярэнне» вызначаюць гуманістычны патэнцыял і прыярытэты для беларускай нацыі. Адрасавана літаратуразнаўцам, аматарам беларускага пісьменства.