default_mobilelogo



Калі ты творчы, малады і энергічны, цябе чакае факультэт філалагічны! 
24 студзеня 2024 года адбылася прафарыентацыйная сустрэча кандыдата філалагічных навук, дацэнта кафедры беларускай філалогіі Руслана Канстанцінавіча Казлоўскага з вучнямі 10-11 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 32 імя Т.Р.Ларыёнавай г.Гродна”. У межах тэматыкі “Школы актыўнага грамадзяніна” ён распавёў аб значных дзеячах беларускай філалагічнай навукі, асаблівасцях навуковай і педагагічнай працы, вучобы на спецыяльнасці “Беларуская філалогія” Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, грамадскім жыцці філалагічнага факультэта. Прысутныя былі праінфармаваны пра ўступныя іспыты, магчымасці падрыхтоўкі, а таксама меркаваныя месцы працы выпускнікоў-філолагаў.
А 25 студзеня 2024 года Руслан Канстанцінавіч сустрэўся з вучнямі 7-11 класаў у межах рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” ДУА “Сярэдняя школа № 15 імя Д.М.Карбышава г.Гродна” на тэму “Радзіма мая Беларусь у асобах. Слаўныя імёны ў навуцы і адукацыі (аб дзеячах навукі, прадстаўніках сістэмы адукацыі)”, дзе распавёў пра выбітных навукоўцаў-філолагаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, падрабязна прыпыніўся на асаблівасцях навучання на спецыяльнасці “Беларуская філалогія”, паступлення на яе, запрасіў вучняў на філалагічны факультэт. Дэвізам стала фраза: “Калі ты творчы, малады і энергічны, цябе чакае факультэт філалагічны!”
 
 
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6