default_mobilelogo



25 кастрычніка 2023 года ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.Макаёнка адбылася літаратурная імпрэза, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння беларускай паэткі з пакалення “сямідзясятнікаў” Яўгеніі Янішчыц.
У паэтычных чытаннях прыняла ўдзел старшы выкладчык кафедры беларускай філалогіі Тарасава С.М., якая рассказала прысутным пра творчы і жыццёвы шлях пісьменніцы, указала на адметныя рысы яе лірыкі. Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі школьнікі, навучэнцы СШ №26 і школы алімпійскага рэзерва.
Старэйшыя школьнікі чыталі вершы Яўгеніі Янішчыц, вучні 8 класа выступілі ў якасці ўдзячных слухачоў.
Вечарына, прысвечаная беларускай паэтцы, з’яўляецца адным з планавых мерапрыемстваў, арганізаваных Цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя А.Макаёнка ў гонар пісьменнікаў-юбіляраў 2023 года.