default_mobilelogo



Студэнты-філолагі прынялі ўдзел у II Форуме «ИнноФест», які прайшоў 2 чэрвеня на базе Навукова-тэхналагічнага парка. У межах Форуму студэнты змаглі падзяліцца сваімі ідэямі, прадставіць інавацыйныя прататыпы і праектныя рашэнні.
Студэнт 4 курса спецыяльнасці “Сучасныя замежныя мовы” Антон Пархоменка прадставіў праект стварэння інтранэт-сістэмы кіравання мерапрыемствамі і верыфікацыі прысутных, а студэнтка 2 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” Ангеліна Янкелайць падзялілася ідэяй папулярызацыі беларускай мовы ў межах працы ўніверсітэцкага музея.